Удзел прынялі прадстаўнікі чатырох партыяў i дзeвяцi грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятываў.
2 лiпеня у г. Варшава адбылася 1-я сэсія Устаноўчага Сходу па стварэньню Кааліцыі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў патрыятычнага накірунку. Удзел у працы Устаноўчага Сходу прынялі прадстаўнікі 4 партыяў (БНФ, БХД, Народная Грамада, АГП) і 9 грамадзкіх аб’яднаньняў і ініцыятываў. Яшчэ шэраг грамадзкіх аб’яднаньняў, у т. л. тыя, якія знаходзяцца ў Беларусі ці ў іншых краінах, згодна iнфармацыі Аргкамітэту, далі згоду на ўдзел у працы Кааліцыі.
Бліжэйшымі задачамі ствараемай Кааліцыі вызначаны садзеяньньне рэарганізацыі палітычных партыяў і грамадзкіх аб’яднаньняў у новых умовах, вяртаньне плюралістычнасьці ў беларускае грамадзка-палітычнае поле, удзел у працы па стварэньню публічных і агульнапрызнаных ворганаў беларускай улады.
На Сходзе быў прыняты праект Заявы аб стварэньні Кааліцыі, якая будзе накіравана для ўзгадненьня ва ўсе грамадзкія й палітычныя суб’екты, якія далучацца да працы Кааліцыі.