Сустрэча адбылася ў палацы Кіджы.
Сьвятлана Ціханоўская ў Рыме сустрэлася з прэм’ер-міністрам Італіі Джорджай Мэлёні. Мэлёні запэўніла Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху, паведамляе «Радыё Свабода».
Падчас перамоваў палітыкі абмеркавалі стратэгію вызваленьня палітычных вязьняў, абароны беларускай незалежнасьці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі.
Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсаваных беларусаў, за выдачу візаў, за тое, што Італія адрозьнівае рэжым і беларусаў і не прызнае Лукашэнку прэзыдэнтам.
Таксама Ціханоўская і Мэлёні абмеркавалі мэханізм прыцягненьня рэжыму да адказнасьці за злачынствы супраць чалавечнасьці і за выкраданьне ўкраінскіх дзяцей.