500 дзён стойкасці і мужнасці.
Роўна 500 дзён таму войскі РФ пачалі поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Гэтыя 500 дзён полк імя Кастуся Каліноўскага разам з украінскім народам набліжае дзень перамогі святла над злом.
«500 дзён адчайнага супраціву. 500 дзён барацьбы за права жыць і выхоўваць дзяцей. 500 дзён стойкасці і мужнасці. 500 дзён жудасных ракетных абстрэлаў. 500 дзён штодзённых страт. 500 дзён штодзённай надзеі. 500 дзён штодзённых баёў. 500 дзён вайны...
На 500 дзён бліжэй да перамогі! Жыве Беларусь і Слава Украіне!», - падкрэсліла прэс-служба палка.