Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Ён верыў у тое, што калі будзе нязломнай творчая эліта — паўстане і нацыя»

11.07.2023 политика
«Ён верыў у тое, што калі будзе нязломнай творчая эліта — паўстане і нацыя»

Вядомы беларускi пiсьменнiк Алесь Бахарэвiч узгадвае Алеся Пушкiна.

Праваабаронцы «Вясны» са спасылкай на жонку палітзьняволенага мастака Алеся Пушкiна паведамілі пра яго сьмерць у лякарні Горадні.

Вядомы беларускi пiсьменнiк Алесь Бахарэвiч узгадвае Алеся Пушкiна ў «Фэйсбуку»:

— Апошні раз мы бачыліся з Алесем падчас аднаго зь верасьнёўскіх маршаў 2020-га. Сустрэліся выпадкова і прайшлі разам ад ГУМу да Палаца Спорту. Алесь нёс у руках партрэт Каліноўскага.

Мы былі знаёмыя з 90-х. І чым даўжэй былі знаёмыя, тым радзей бачыліся і тым менш супадалі нашыя погляды. Адзіным, дзе паміж намі заўсёды была згода, былі беларуская мова і беларуская незалежнасьць. Калі я пісаў пра ягоны самы славуты пэрформанс для адной са сваіх кніг, дык паказаў яму тэкст, каб нічога не наблытаць. Тэкстам ён быў задаволены. Дагэтуль памятаю фразу з аднаго ягонага інтэрвію: «Народ бяз нас як бараны рассеяныя…» Ён верыў у тое, што калі будзе нязломнай творчая эліта — паўстане і нацыя.

Алесь быў неімаверна таленавітым, правакацыйным і сьмелым мастаком і добрым чалавекам. Такім для нас і застанецца. Астатняе ўжо ня важна. Застанецца мастаком і чалавекам, якога забілі ў турме. Забіла гэтая ўлада. Яго забілі за мову, за талент і сьмеласьць. За тое, што ён беларус Алесь Пушкін.

І гэтае забойства дараваць нельга. Як жа хочацца дажыць да суду над судзьдзямі і катамі. Калі мне кажуць, што Беларусь не канцлягер, я прызнаю, што тым, хто жыве ў ёй, лепш відаць і ведаць. Не дык не. Я толькі ціха прашу: тады скажыце, што ўсё, што мы чытаем тут у навінах, тое, што расказваюць нашыя знаёмыя і сябры — няпраўда. Скажыце, што гэта няпраўда. Маўчаць. Цікава: як адгукнуцца на гэтае забойства іншыя беларускія мастакі. Члены саюзаў, удзельнікі мілых бясьпечных выставаў, тыя, хто робіць выгляд, што ўсё нармальна.

Але ўсё гэта і праўда ня важна. Нацыяналізм, нашыя спрэчкі, нашыя падзелы на правых, левых, кансэрватараў, нацыяналістаў, постмадэрністаў. Алеся няма. А тыя, хто яго ведаў — хто сядзіць, хто маўчыць, хто ўцёк, хто застаўся. Усім нам балюча.

Сьветлая памяць.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]