Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусаў Варшавы заклiкаюць прыйсцi да амбасады РБ з нагоды смерцi Алеся Пушкiна

11.07.2023 политика
Беларусаў Варшавы заклiкаюць прыйсцi да амбасады РБ з нагоды смерцi Алеся Пушкiна

Акцыя адбудзецца сёння ў 18.30.

Лiдар руху салiдарнасцi «Разам» Вячаслаў Сіўчык заклiкаў беларусаў Варшавы выйcцi на пратэст да лукашэнкаўскай амбасады з нагоды смерцi беларускага мастака, палiтзняволеннага Алеся Пушкіна.

«Вы ўжо ведаеце, што ў лукашысцкіх засценках забіты Вялікі Беларус, адзін з пачынальнікаў найноўшай хвалі Беларускага Адраджэння, геніяльны мастак, палітвязень Алесь Пушкін.

Выходзім сёння а 18.30 да лукашэнкаўскай амбасады ў Варшаве:

Ul. Wiertnicza 58, 02-952 Warszawa.

Не маўчыце, беларусы. Лукашэнкаўска-пуцінская банда спрабуе знішчыць Беларусь. Забіваюць беларусаў. Забіваюць палітвязняў.

Прашу рэпостаў і распаўсюду інфармацыі!

Друкуйце партрэты Алеся Пушкіна. Бярыце сцягі і знічкі.

Будзьма сёння разам!

Не — лукашысцка-пуцінскай бандзе!

Слава Герою Беларусі Алесю Пушкіну!

Героі — не паміраюць!

Жыве Беларусь!» — напiсаў Вячаслаў Сіўчык.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]