Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Лукашэнку чакае псыхалягічнае патрасеньне

05.08.2023 политика
Лукашэнку чакае псыхалягічнае патрасеньне

Найбольш цынічна здрадзяць якраз тыя, хто сёньня апантана клянецца ў бязьмежнай вернасьці.

Гісторыя нічому нас ня вучыць, але часам выяўляе пэўныя заканамернасьці — нават на адносна невялікім прамежку часу, — піша Сяргей Навумчык. — Ці заўважылі вы, што ў жніўні 2020-га ніхто зь «ябецек» добраахвотна, ініцыятыўна ня выйшаў у абарону Лукашэнкі?

Я тут не пра людзей у форме і зьвезеных аўтобусамі, сагнаных на «мітынг» ля Дому ўраду.

Гэтак жа 25 жніўня 1991-га, калі абвяшчалася Незалежнасьць і была спыненая дзейнасьць КПБ-КПСС, ніхто з прыхільнікаў СССР і камуністычных ідэй ня выйшаў абараняць ні імпэрыю, ні партыю Леніна.

Ніхто ў 1994-м з тых, хто галасаваў за Кебіча, ня выйшаў яго падтрымаць. Наадварот: на наступны дзень пасьля паразы шэф ягонага штабу віцэ-прэм’ер Мясьніковіч апынуўся ў камандзе Лукашэнкі.

Я бачыў на ўласныя вочы, як у Авальнай залі, пасьля інаўгурацыі, учорашнія пракебічаўскія дэпутаты падыходзілі да Лукашэнкі, віншавалі яго зь перамогай і лісьліва заглядалі ў вочы — толькі што ручку не цалавалі.

Лукашэнка проста ўпіваўся іх прыніжэньнем, але няўжо той момант нічому яго не навучыў?

Ня ведаю, калі дакладна будзе абрынуты рэжым Лукашэнкі, але абсалютна ўпэўнены, што яго чакае моцнае псыхалягічнае ўзрушэньне.

І найбольш цынічна здрадзяць яму якраз тыя, хто сёньня апантана клянецца ў бязьмежнай вернасьці. Праверана гісторыяй. Яна не памыляецца.

Зрэшты, у такіх выпадках лёсавызначальныя паводзіны нават не міністраў (здадуць і вокам не міргнуць), а камандзіра пэрсанальнага лайнэра. Я б на месцы Аляксандра Рыгоравіча паслаў Міколку на курсы пілотаў.

Сяргей Навумчык Telegram

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]