Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Што гэта за дуліна ад Барадуліна?»

29.08.2023 общество
«Што гэта за дуліна ад Барадуліна?»

Беларуска шакаваў новы помнік у Салігорску.

- Часта бываю ў Салігорску, там жывуць бацькі майго мужа, – піша чытачка Charter97.

Люблю гэты горад, выйшаў — а за домам лес. Там ягады, грыбы, а крыху далей і крыніца, да якой заўсёды ідзём, каб набраць вады. Салігорск кампактны і ўтульны адначасова. Тут добра развітая інфраструктура. Так, няма ў Салігорску архітэктурных помнікаў, бо горад малады, але ёсць цікавыя аб’екты. Напрыклад, парк чатырох стыхій, або маленькая Эйфелева вежа, альбо фантан са знакамі задыяка.

Падчас цяперашняй выправы ў вочы кінуўся новы помнік каля былой ПТВ будаўнікоў. З першага позірку падумалася мне: «Што гэта за дуліна ад Барадуліна?». І напісана на пастаменце «гонар». Чым жа тут ганарыцца? Я самая сабе пачала разважаць, чым жа ганарыцца, што за 30 гадоў блукання ў лукашызме мы атрымалі вось такую вялізную дулю.

Высветлілася, што гэта помнік будаўнікам і ўсім людзям фізічнай працы. Называецца «Спяцоўкі». Спяцоўкі пазнаюцца з цяжкасцю, а абурэнне імгненным імпульсам нарастае ў душы. Вось помнік слыннай паэтцы Ларысе Геніюш таямніча з дапамогай мясцовых улад у Зэльве знік. Бо Ларыса Геніюш – нязломны прыклад змагання, любові да радзімы і свабоды. А спяцоўка – гэта пра рабскую працу, алкагалізм, апушчаных людзей, якія акрамя «пладова-выгаднага» віна ў жыцці нічога і не бачылі. Гэта такое вяртанне ў СССР, дзе асноўным атрыбутам і выдадзеным адзеннем былі спяцоўкі.

Але ж не вечна панаваць цемры. Я веру, што найбліжэйшым часам скрадзеныя, знішчаныя помнікі будуць адноўленыя. А замест спяцовак будуць усталяваныя новыя помнікі нашым героям — і Вітольду Ашурку, і Алесю Пушкіну, і людзям, якія цяпер пакутуюць у турмах.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]