Прэсавая служба клюбу апублікавала відэаролік зь вершам Рыгора Барадуліна.
Прэсавая служба клюбу апублікавала ў сваім тэлеграм-канале відэаролік зь вершам Рыгора Барадуліна «Трэба дома бываць часьцей».
Радкі верша прачыталі хакеісты Захар Палiшчук, Ягор Воранаў, Мiкiта Мiцкевiч, Раман Бабарыка, Раман Дастанка, Iлля Шурынаў, Максiм Лемяшэўскi.