Артыст прэзентуе шэраг новых песень з будучага альбома «Хлопчык».
У Варшаве 30 верасня у клуб-бары Scena Chmielna адбудзецца творчы вечар беларускага кампазiтара i артыста, аўтара многiх беларускiх хiтоў Рамана Арлова з нечаканым-доўгачаканым сюрпрызам. Пра гэта сайту Charter97 паведамілі арганізатары.
Раман прэзентуе шэраг новых песень з будучага альбома «Хлопчык», рэлiз якога запланаваны на Каляды-2023, вядомыя хiты: «Будзьма Беларусамi», «Станцыя «Ў», ды многiя iншыя.
Сапраўднай разынкай на торце стане з'яўленне ў гэтым канцэрце даўняга сябра i партнёра спадара Рамана - Уладзiмiра Пугача. Упершыню за 13 гадоў на адной сцэне сустрэнуцца Уладзiмiр Пугач i Раман Арлоў.
Натуральна, прагучаць лепшыя сумесныя песнi з рэпертуару гурта J:Mors!
Творчы вечар адбудзецца 30.09.2023 (субота) а 19:00 у клуб-бары Scena Chmielna.