Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Якія мабільныя гульні з беларускімі каранямі ўвайшлі ў сусветны топ-100

Якія мабільныя гульні з беларускімі каранямі ўвайшлі ў сусветны топ-100

Ведай нашых!

Уладзімір Галак, які працаваў у крэатыўным маркетынгу Wargaming, Playrix прааналізаваў для Devby.io рэйтынг найбольш папулярных мабільных гульняў гэтага жніўня, які зрабіла аналітычная платформа AppMagic, і знайшоў там шмат кампаніяў з беларускімі каранямі.

Згодна з аналітычнай платформай AppMagic, гульня беларусаў SayGames Ltd. увайшла ў топ-10 у жніўні па спампоўках ва ўсім свеце.

Гаворка ідзе аб тайтле My Perfect Hotel. Па жанры гэта мікс з аркады, клікера і сімулятара. Па сюжэце, гульцы пачынаюць з менеджменту маленькага гатэля. Але з цягам прагрэсу па ўзроўнях дадаюцца новыя апдэйты і механікі, што трымае энгейджмент. Гульню спампавалі больш за 10 мільёнаў разоў.

У топ-100 за жнівень бачым яшчэ некалькіх беларусаў. На 34-м месцы Twerk Race 3D, ранер ад Freeplay, у яго больш за 5 мільёнаў спамповак.

На 37-м месцы заснаваўся тайтл Tomb of the Mask ад Playgendary Limited. Дзіўна, что першая версія гульні выйшла ў рэліз ажно ў 2016-м, але да сённяшняга дня яна трымаецца ў топах.

І на 63-м месцы яшчэ адна гульня ад SayGames, сімулятар кіроўцы Vehicle Masters.

Сярод трох кампаній фізічны офіс у Беларусі застаўся толькі ў Freeplay. Астатнія дзве ўжо ў кіпрскай юрысдыкцыі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]