Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

З кім з лідэраў дзяржаў і урадаў Эўропы сустракалася Ціханоўская на саміце ў Гранадзе

06.10.2023 политика
З кім з лідэраў дзяржаў і урадаў Эўропы сустракалася Ціханоўская на саміце ў Гранадзе

І якія тэмы абмяркоўваліся.

Падчас Саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, які праходзіць у гішпанскай Гранадзе, Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з шарэгам замежных палітыкаў, перадае «Радыё Свабода».

Сьвятлану Ціханоўскую 5 кастрычніка ў Гранадзе прывітаў гішпанскі прэм’ер Педра Санчэс і іншыя міжнародныя лідэры. У размове з Санчэсам яна падзякавала за запрашэньне на Саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці, адзначыўшы, што гэта дапамагае ўтрымліваць Беларусь на міжнароднай парадку дня, паведамляе прэсавая служба Ціханоўскай.

Сьвятлана Ціханоўская і Жузэп Бурэль

Прэм’ер Гішпаніі ў сваю чаргу заявіў, што сытуацыя ў Беларусі зразумелая гішпанцам, таму што яны таксама прайшлі праз падобную дыктатуру шмат гадоў таму.

Ціханоўская падзякавала прэм’еру за працяг выдачы візаў беларусам (выдалі як мінімум 7000 візаў за апошні год), а таксама за падтрымку сямей палітвязьняў. Прэм’ер распавёў вынікі нарады міністраў замежных справаў па сытуацыі зь беларусамі ў выгнаньні, якія ў выніку новага дэкрэту могуць аказацца без дакумэнтаў і пашпартоў. Паводле Санчэса, будзе выпрацаванае рашэньне, якое дазволіць беларусам заставацца ў тых краінах, дзе яны цяпер знаходзяцца, не рызыкуючы трапіць пад дэпартацыю.

Сьвятлана Ціханоўская і Пэдра Санчэс

Падчас сустрэчы з новай прэм’еркай Латвіі Эвікай Сіліняй Сьвятлана Ціханоўская падзякавала латвійскаму ўраду і народу Латвіі за падтрымку Беларусі. Ціханоўская адзначыла, што вельмі важна адрозьніваць беларусаў ад рэжыму і ад расейцаў і зьвярнула ўвагу на тое, што закон, які цяпер абмяркоўваецца ў Латвіі, аб абмежаваньнях на аўтамабілі зь беларускімі нумарамі, можа моцна ўскладніць жыцьцё беларусаў, якія не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі. Яна папрасіла спрыяць беларусам, якія пражываюць у Латвіі.

Сьвятлана Ціханоўская з прэм’еркай Латвіі Эвікай Сіліняй

Падчас Саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Гранадзе, куды ўваходзяць 47 краінаў, Ціханоўская правяла ў тым ліку двухбаковыя сустрэчы з прэм’ерам Нарвэгіі Йонасам Гарам Сцёрэ і прэм’ерам Баўгарыі Нікалаем Дэнковым.

З Йонасам Гарам Сцёрэ Ціханоўская размаўляла пра падтрымку рэпрэсаваных, палітвязьняў, праграмы рэабілітацыі, пра падтрымку грамадзянскай супольнасьці і мэдыяў. Таксама абмеркавалі супольныя дзеяньні ў міжнародных арганізацыях.

З Нікалаем Дэнковым Ціханоўская ўзьняла тэму спробаў Расеі паглынуць Беларусь, ваенную сытуацыю ўнутры Беларусі, а таксама спробы рэжыма зьнішчыць беларускую нацыянальную ідэнтычнасьць. Асобна яны абмеркавалі палітыку санкцыяў у дачыненьні да рэжыму і яго памагатых.

Таксама падчас Ціханоўская сустрэлася з прэм’ерам Армэніі Ніколам Пашыньянам і міністрам замежных справаў Араратам Мірзаянам. Ціханоўская выказала спачуваньні ў сувязі з сытуацыяй у Нагорным Карабаху, і перадала словы падтрымкі армянскаму народу.

Падчас Саміту Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася і з прэм’ерам Чэхіі Пэтрам Фіялам. Ціханоўская адзначыла, што мэта дэмакратычных сілаў — пабудаваць гаўлаўскую Беларусь, і папрасіла падтрымаць эўрапейскія памкненьні беларусаў. Яна распавяла пра тое, што дэмакратычныя сілы зрабілі супольную заяву аб Эўрапейскім выбары Беларусі ў жніўні.

Сьвятлана Ціханоўская з прэм’ер-міністрам Армэніі Ніколам Пашыньянам, міністрам замежных спраў Араратам Мірзаянам

Ціханоўская падзякавала чэскаму боку за падтрымку ідэі адкрыць Офіс дэмакратычных сілаў у Празе, а таксама за падтрымку рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў і былых палітвязьняў. Офіс плянуецца адкрыць да канца году.

Сьвятлана Ціханоўская з Пэтарм Фіялам

З Жузэпам Барэлем Ціханоўская абмеркавала санкцыі і падтрымку грамадзянскай супольнасьці

Кіраўнік эўрапейскай дыпляматы запрасіў Ціханоўскую выступіць перад міністрамі замежных справаў краінаў ЭЗ на тэму стратэгіі ЭЗ па Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]