Вашингтон зеркально отреагировал на действия РФ.
Госдепартамент США объявил персонами нон грата двух московитских дипломатов в ответ на решение Москвы выслать двух высокопоставленных работников посольства США, сообщает BBC со ссылкой на пресс-службу американского внешнеполитического ведомства. Кого именно выслали из США — Госдеп не уточнил.
В сентябре Москва объявила персонами нон грата первого секретаря посольства США Джеффри Силлина и второго секретаря посольства Дэвида Бернстайна — за действия, несовместимые с дипломатическим статусом. Они якобы давали задания обвиняемому по делу о «конфиденциальном сотрудничестве» Роберту Шонову — бывшему работнику генконсульства США во Владивостоке, которого в марте задержала ФСБ.
В Госдепе США причину высылки назвали «надуманной» и заявили, что не потерпят преследования своих дипломатов со стороны московитского правительства. Посольство США в Московии также осудило высылку Силлина и Бернстайна и пообещало, что американское правительство ответит на нее симметрично.
62-летнего Шонова арестовали весной 2023 года. По версии следствия, он «за материальное вознаграждение» собирал информацию о ходе войны с Украиной и мобилизации для оценки их «влияния на протестную активность населения в преддверии выборов президента Московии в 2024 году».
На видео, которое распространило ФСБ, задержанный говорит, что в сентябре прошлого года к нему обратились сотрудники посольства США и предложили ему собирать сведения «негативного толка», а также искать «лиц, лояльных США».
Шонов признал вину, заявив, что Силлин и Бернстайн сами обратились к нему. Информация, которую он собирал, не относилась к секретной, однако статья 275.1 УК, которая появилась в 2022 году, запрещает «конфиденциальное сотрудничество» московитов с другими странами. Шонову грозит от трех до восьми лет лишения свободы.
Госдеп США ранее осудил арест Шонова, назвав обвинения в его адрес необоснованными. Согласно данным Госдепа, Шонов проработал во Владивостоке более 25 лет, а после апреля 2021 года работал в компании, которая по контракту предоставляла услуги посольству США в Москве.
«Гэта як загадваць рацэ спыніцца»
Што беларусы думаюць пра жорсткае дзяржаўнае рэгуляванне цэн, якое ўвялі год таму.
Роўна год таму чыноўнікі на загад Аляксандра Лукашэнкі пачалі змагацца з інфляцыяй. Спачатку цэны цалкам замарозілі, а потым прыдумалі сістэму абмежавання гандлёвых набавак. Гэта дазволіла на паперы стрымаць інфляцыю. А як гэта адбілася на бізнэсе і пакупніках? Што яны думаюць пра перспектывы працягу дзеяння гучнай пастановы? Пра гэта ў матэрыяле zerkalo.io.
«Пастанову адназначна трэба скасаваць»
Уладальнік харчовай крамы Анатоль (імёны суразмоўцаў змененыя з меркаванняў бяспекі) ўважае за несправядлівае тое, што яго ды іншых бізнэсоўцаў абмежавалі ў магчымасці працаваць і зарабляць, у той час як дзяржава сама рэгулярна павышае цэны пэўнай прадукцыі ды паслуг.
- Пастанову адназначна трэба скасаваць. Сітуацыя ў бізнэсе, асабліва для тых, хто гандлюе прадуктамі харчавання, значна пагоршылася. У мяне нават стаяла пытанне ці не аб ліквідацыі, але мы так-сяк выкараскаліся. Рэч у тым, што калі ў кастрычніку мінулага года прынялі пастанову аб цэнах, вельмі сур'ёзна ўпалі даходы, бо гандлёвыя набаўкі — гэта наш заробак. А дзяржава пры гэтым тады літаральна ў лістападзе падняла цану электрычнасці, газу для юрыдычных асоб. Гэта значыць, даходы нам зрэзалі, а выдатковая частка павялічылася, працаваць стала яшчэ складаней, - тлумачыць ён.
Паводле ягоных слоў, з аднаго боку, пачаліся перапынкі з пастаўкамі тавару ад прадаўцоў. З іншага боку, самой краме давялося адмовіцца ад таго, каб гандляваць пэўнымі прадуктамі.
- Раз пастанова сур'ёзна ўдарыла яшчэ і па даходнасці імпарцёраў і прадаўцоў, апошнія ў пагоні за хуткім прыбыткам пачалі даваць шалёныя збаўкі гандлёвым сеткам і дысконтэрам. Даходзіла да таго, што цана тавару на паліцы там была ніжэйшая, чым нам, невялікім крамам, гэтыя ж прадаўцы давалі яго без ПДВ. Гэта значыць, зніжка для сетак складала 40-50%. Гэта моцна паўплывала на канкурэнтаздольнасць на рынку, і шмат хто з дробнага і сярэдняга бізнэсу пачаў скарачацца або ліквідоўвацца, не маглі плаціць заробак працаўнікам, — кажа далей Анатоль.
Ён таксама адзначае, што змены, якія ўносіліся ў пастанову № 713 за гэты год, ні разу не былі такімі, каб можна было сказаць, што чыноўнікі ўлічылі інтарэсы малога і сярэдняга бізнэсу: «Мяркуючы з усяго, лабіяваліся нейкімі групамі — альбо гандлёвымі. сеткамі, альбо вытворцамі».
- Праз гэтае рэгуляванне мы проста вывелі з асартыменту тавары з вельмі нізкай гандлёвай набаўкай, напрыклад, дзіцячае харчаванне, хлебныя вырабы. Мы імі больш не гандлюем, бо гэта зусім нявыгадна. У выніку гэта негатыўна адбіваецца і на гандлі, і на прадаўцах, і на аб'ёмах вытворчасці, — разважае Анатоль. — У цэлым пастанова эканамічна неэфектыўная, бо тыя ж тавары крытычнага імпарту, якія залежаць ад курсу даляра або расейскага рубля, даражэюць безупынна. Цяпер у мы бачым шалёны рост цаны садавіны. Пастанова на гэта ніяк не рэагуе, яна ніколі гэта не адрэгулюе.
«Гэта як загадваць рацэ спыніцца»
Сяргей — пакупнік, які мае "невялікі досвед гандлю на базары". Ён адзначае, што цэны ўсё адно растуць, нягледзячы на спробы іх утрымаць.
- Па-першае, рэгуляванне выглядае, як велізарная мыліца, і толькі таму, што людзі, адказныя за эканоміку, не ведаюць, як яна працуе. Але калі ведаюць, то яны павінны разумець: каб цэны стабілізаваць, патрэбны іншыя падыходы, шмат працы і складаных пастаноў. А калі галоўны эканаміст хоча хутка і танна — тады і з'яўляюцца рэгулявання, — разважае ён. — Хоць я і не эканаміст, я выдатна разумею, што большасць прадпрыемстваў ніяк не будуць прадаваць нават за сабекошт (не тое што са стратамі). І ясна, што ўсе выдаткі будуць пераведзеныя або ў іншую прадукцыю, або ў той самы сабекошт праз падстаўныя паперы, што ў кожным выпадку пацягне іх падаражэнне.
Мужчына прыгадвае час адразу пасля ўвядзення абмежавання на рост цэн. Тады, паводле ягоных слоў, пэўныя тавары проста перасталі прадаваць:
- У будаўнічых крамах казалі, што са стратамі для сябе гандляваць не будуць, казалі, каб забіралі рэшткі, бо новых паступленняў не будзе. Але калі для будоўлі — складоў шмат, знайсці можна было патрэбны тавар, то ў тых жа аптэках замежныя лекі зніклі. Прычым нават дзіцячыя сіропы, аэразолі ад кашлю, кроплі ў нос замежных вытворцаў. Гэта вельмі жорстка, калі трэба прасіць знаёмых прывозіць лекі з-за мяжы, — кажа ён.
Сяргей удакладняе, што "разумее і пазіцыю гандлю".
- Рэгуляванне мае даваць нейкія вынікі. А фактычна ўсё рэгулюецца, але ўсё адно прадуктовы кошык за год, як адчуваецца, нават у далярах вырас. Але год таму даляр быў (не лічачы скачка) 2,5 рубля, а цяпер — 3,3. Здавалася б, яблыкі — гэта сацыяльна значны прадукт, але іх цана расце. У сетцы — 5 рублёў за кілаграм, на кірмашах — 2-3 рублі. А год таму былі 1-2,5 рубля. Увогуле, рэгуляваць цэны — гэта як загадваць рацэ спыніцца. Можна пабудаваць грэблю, але яна ўсё адно не спыніць рух, і грэблю або давядзецца спускаць, або яе прарве.
«За» працяг рэгулявання цэн мы атрымалі толькі адно паведамленне: «Хацеў бы, каб гэта прадоўжылася. Бо разумею, што рэгуляванне цэн — гэта захады, якія ў перспектыве прывядуць да крызісу. А калі людзі бяднеюць, яны пачынаюць задаваць пытанне, чаму так адбываецца».