Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

120 год беларускай сацыял-дэмакратыі

11.10.2023 политика
120 год беларускай сацыял-дэмакратыі

9 снежня ў Вільні пройдзе канферэнцыя беларускіх арганізацый, якія падзяляюць прынцыпы свабоды, справядлівасці і салідарнасці.

120 гадоў таму ў канцы 1903 года ў Вільні прайшоў першы з'езд Беларускай рэвалюцыйнай Грамады, якая пасля была перайменавана ў Беларускую Сацыялістычную Грамаду (БСГ). На з'ездзе была прынята праграма партыі мэтамі якой былі звяржэнне самадзяржаўя і незалежная дэмакратычная рэспубліка. БСГ - першая беларуская палітычная партыя. У 1918 годзе многія сябры партыі падтрымалі абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі, а сама БСГ адыгрывала вялікую ролю ў працэсе яе стварэння.

9 снежня 2023 года ў Вільні пройдзе канферэнцыя «120 гадоў беларускай сацыял-дэмакратыі» арганізаваная прадстаўнікамі сацыял-дэмакратычнага руху, уключаючы партыю Народная Грамада, Беларускі Кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, моладзеваю арганізацыю сацыял-дэмакратаў «Маладая Грамада» і таварыства Беларускай культуры ў Літве пры падтрымцы сацыял-дэмакратычнай партыі Літвы ды іншых партнёрскіх арганізацый.

Пра гэта сайту Charter97 паведаміў аргкамітэт канферэнцыі.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца ўсе левыя дэмакратычныя арганізацыі, якія падзяляюць прынцыпы свабоды, справядлівасці і салідарнасці. Мэты за якія змагаліся нашы папярэднікі актуальныя да гэтага часу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]