Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Ціханоўская ў Лондане заклiкала ўзмацнiць санкцыi супраць рэжымаў Пуцiна i Лукашэнкi

17.10.2023 политика
Ціханоўская ў Лондане заклiкала ўзмацнiць санкцыi супраць рэжымаў Пуцiна i Лукашэнкi

17 кастрычніка чакаецца яе выступ у парлямэнце Вялікай Брытаніі.

16 кастрычніка Сьвятлана Ціханоўская правяла брыфінг для паслоў краін ЭЗ у Лёндане. 17 кастрычніка чакаецца яе выступ у парлямэнце Вялікай Брытаніі.

У сваёй прамове перад дыпляматамі яна гаварыла пра неабходнасьць дапамагчы беларусам абараніць сваю краіну ва ўмовах сталага наступу на яе сувэрэнітэт з боку пуцінскага рэжыму пры папушчальніцтве і з дапамогай Лукашэнкі, пiша «Радыё Свабода».

Ціханоўская на брыфінгу для паслоў краін ЭЗ у Лёндане 16 кастрычніка заявіла сярод іншага аб неабходнасьці сумесных дзеяньняў для вызваленьня палітвязьняў, аб прыцягненьні Лукашэнкі да адказнасьці за перамяшчэньне ўкраінскіх дзяцей і злачынствы супраць беларускага народу.

Яна тлумачыла, што дэмакратычная Беларусь стане часткай вырашэньня праблемы — таму ўсяму сьвету мае сэнс дапамагчы дэмакратычнай супольнасьці ў яе барацьбе супраць саюзу двух дыктатараў.

«Мы бачым, што Расея выкарыстоўвае сытуацыю на Блізкім Усходзе для эскаляцыі нападаў на Ўкраіну. Гэтую ж сытуацыю Лукашэнка выкарыстоўвае для ўзмацненьня рэпрэсій супраць беларусаў, — заявіла Ціханоўская, — Калі мы хочам перамагчы тыранію, а менавіта Расею, нам варта пачаць з закрыцьця шчылін у санкцыях, папярэдзіўшы трэція краіны — Цэнтральнай Азіі і Блізкага Ўсходу, што яны сутыкнуцца з наступствамі за дапамогу тыранам у абыходзе санкцый. Мы таксама просім сынхранізаваць санкцыі паміж краінамі ЭЗ, ЗША, Вялікай Брытаніяй і іншымi. Увесьці індывідуальныя санкцыі супраць паслугачоў рэжыму. Судзьдзі, прапагандысты, начальнікі турмаў, супрацоўнікі КДБ — усе яны павінны быць у санкцыйным сьпісе».

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]