Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Марына Адамовіч: На Статкевіча ціснуць, каб ён падпісаў ліст да Лукашэнкі

21.09.2011 политика
Марына Адамовіч: На Статкевіча ціснуць, каб ён падпісаў ліст да Лукашэнкі

«З мінулага тыдня на Міколу пачалі аказваць ціск, каб ён хоць што-небудзь падпісаў».

«Гэта красамоўна сведчыць пра тое, што тым, хто яго ўтрымлівае, няма куды падзецца, яны мусяць выкручвацца», – заявіла грамадзянская жонка зняволенага кандыдата на прэзідэнта Міколы Статкевіча.

Марына Адамовіч упэўненая, што эканамічная сітуацыя і ціск на афіцыйны Менск з боку заходніх краінаў змушаюць улады шукаць шляхі для вызвалення палітвязняў. «Але прызнаць, што ты сам злачынца, прызнаць, што ты незаконна ўтрымліваеш людзей за кратамі, мабыць, немажліва для тых, хто гэта робіць», – падкрэсліла жонка палітвязня ў інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат». Яна распавяла, што спробы змусіць Статкевіча напісаць ліст з прашэннем аб памілаванні з'явіліся адносна нядаўна. «Я думаю, што ілюзіі пра тое, што ён напіша якое-кольвек прашэнне, ніколі ні ў кога не было, – гаворыць Марына Адамовіч. – Зламаць, прынізіць, зрабіць жыццё невыносным, так ці гэтак падавіць волю – з Міколам гэта не пройдзе».

Паводле Марыны Адамовіч, кандыдат на прэзідэнта мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, тым не менш, адміністрацыя калоніі змушае яго выходзіць на цяжкія працы. Палітвязню баліць рука, з якой нядаўна знялі гіпс, магчыма, зламаная рабрына. Акрамя таго, Статкевіч фактычна ўтрымліваецца ў ізаляцыі – на працу яго выводзяць пад канвоем, значная частка лістоў і тэлеграмаў не даходзіць.

«Я ўпэўненая, што ціск, які аказваецца цягам апошніх трох месяцаў у шклоўскай калоніі на Міколу Статкевіча, ініцыяваны «зверху». Гэта пацвярджаецца шматлікімі сведчаннямі, у тым ліку сведчаннямі іншых вязняў з гэтай калоніі», – падкрэсліла Марына Адамовіч.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]