Пачатак — а 13:30 на скрыжаванні вуліц Алеі Іерусалімскія і Новы Свят.
Рух Салідарнасьці «Разам» апублікаваў зварот Аргкамітэта па святкаванні Дня Беларускіх Герояў у Варшаве:
— Шаноўныя беларусы Польшчы!
Сотні тысячаў беларусаў вымушаныя былі з'ехаць у Польшчу, каб уратавацца ад палітыкі татальнага тэрору і рэпрэсій, якая праводзіцца дыктатарскім рэжымам Лукашэнкі з сістэмнай маскоўскай падтрымкай. Гэта тэрор – катастрофа для нашай нацыі.
Штодзень арыштоўваюць, катуюць і запалохваюць людзей. Беларускі народ бяспраўны і безабаронны. У гэтых умовах амаль немагчыма ладзіць публічныя акцыі ў практычна акупаванай краіне. За кратамі ў жудасных умовах – тысячы і тысячы палітвязняў.
Мы, беларусы замежжа, не маўчым. Мы ўвесь час праводзім акцыі ў падтрымку вольнай Беларусі.
У 103 гадавіну Слуцкага Збройнага Чына заклікаем да супольнага ўшанавання памяці Герояў, якія загінулі за Незалежную Беларусь, і да салідарнасці з палітвязнямі.
Далучайцеся да Дня Герояў у Варшаве!
26 лістапада (у нядзелю) а 13:30 у Варшаве на скрыжаванні вуліц Алеі Іерусалімскія і Новы Свят (ul. Nowy Świat 15) пачне фармавацца калона для Марша на Дзень беларускіх Герояў. Будзьма разам!
Калі ласка, прыязжайце ў Варшаву!
Слава Героям беларускага народа!
Слава Героям Слуцкага Збройнага Чына!
Свабоду Беларусі!
Свабоду палітвязням!
Жыве Беларусь!