Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аляксей Дзікавіцкі: Усе палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне «Белсату» неабходнае

23.12.2023 общество
Аляксей Дзікавіцкі: Усе палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне «Белсату» неабходнае

Змена кіраўніцтва Польскага тэлебачання (TVP) не павінна паўплываць на дзейнасць каналу.

Змены ў кіраўніцтве Польскага тэлебачання (TVP) не павінны паўплываць на дейнасць «Белсату», – адзначыў у сваім каментары намеснік дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі.

«Мы спадземся, што змена кіраўніцтва Польскага тэлебачання (TVP) не паўплывае на нашую дзейнасць. «Белсат» вяшчае ўжо 17-ы год, і за гэты час змяніўся не адзін урад. Але, на шчасце, усе галоўныя палітычныя сілы Польшчы заўсёды прыходзілі да кансэнсусу, што існаванне «Белсату» проста неабходнае. Польшча як краіна, якая з’яўляецца радзімай «Салідарнасці» – вялізнага руху, які змяніў сітуацыю ва Усходняй Еўропе – пасля таго, як сама стала свабоднай, заўсёды старалася дапамагчы іншым дзяржавам. Найперш тым, якія несвабодныя. Я ўпэўнены, што гэта будзе працягвацца. Бо палякі лічаць – я шмат разоў гэта чуў, што паколькі яны таксама атрымлівалі ў свой час дапамогу, калі былі пад камуністычным панаваннем, то зараз трэба гэтыя даўгі вяртаць – і яны вяртаюць іх такім чынам, дапамагаючы іншым», – адзначыў Аляксей Дзікавіцкі.

Як паведамлялася, 19 снежня міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Бартломей Сянкевіч звольніў дзейных старшыняў праўлення польскага дзяржаўнага тэлебачання (Telewizja Polska S.A.), радыё (Polskie Radio S.A.) і Польскае агенцтва друку (Polskiej Agencji Prasowej S.A.) і іх наглядальныя парады. Міністр прызначыў новыя наглядальныя рады згаданых кампаніяў.

Свае дзеянні ён абгрунтаваў прынятай у той жа дзень пастановай Сейму, якая патрабавала неадкладнага «аднаўленне незалежнасці, аб’ектыўнасці і плюралізму ў рэалізацыі грамадскай місіі» дзяржаўных медыяў.

Пастанова была падрыхтаваная Грамадзянскай кааліцыяй, Польскай народнай партыяй, «Польшчай 2050» і «Лявіцай» – гэтыя сілы маюць большасць у польскім парламенце пасля выбараў 15 кастрычніка – і прынятая большасцю галасоў.

У міністэрстве культуры адносна змены кіраўніцтава дзяржаўных медыяў адзначылі, што міністр «мае поўную аўтаномію ў прыняцці такіх рашэнняў». Супраць такіх рашэнняў выступілі палітыкі партыі «Закон і справядлівасць», якая фармавала ўрад да 13 снежня. Яе прадстаўнікі сабраліся ў офісе Польскага тэлебачання.

З крытыкай рашэнняў новага ўраду выступіў і прэзідэнт Анджэй Дуда, які 20 снежня ў лісце на імя прэм’ер-міністра Дональда Туска заявіў пра «парушэнне канстытуцыйных прынцыпаў і закону». Ён заклікаў прэм’ера і ўрад «паважаць польскі прававы парадак». Апроч таго, прэзідэнт заявіў, што пастанова Сейму ад 19 снежня не мае юрыдычнай моцы, «каб зʼяўляцца падставай для дзеянняў дзяржаўных органаў з наступствамі для грамадзянаў». Паводле яго, для зменаў кіраўніцтва дзяржаўных медыяў патрэбнае прыняцце адпаведнага акта Радай нацыянальных медыяў, «толькі тады любыя змены юрыдычна магчымыя».

Пакуль што супрацьстаянне паміж палітычнымі сіламі адносна дзейнасці дзяржаўных тэлебачання, радыё і агенцтва PAP працягваецца. Гэтыя дзеянні аніяк не адбіваюцца на дзейнасці «Белсату», які працягвае сваю працу на карысць сваіх чытачоў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]