У Варшаве праспявае Лявон Вольскі.
На Свята Божага Нараджэння у сямі гарадах Польшчы пройдуць святочныя набажэнствы на беларускай мове, сярод іх Варшава, Гданьск, Кракаў, Лодзь, Люблін, Познань і Уроцлаў. На святой імшы у Варшаве заспявае нават Лявон Вольскі, паведамляе vitrina.pl.
Схадзіць на іх – гэта добрая магчымасць аказацца ў кампаніі беларусаў, паслухаць родную мову і атрымаць порцыю шчасця. Публікуем распісанне святочных набажэнстваў на беларускай мове:
Варшава
Дольны касцёл св. Аляксандра, plac Trzech Krzyży
24 снежня, нядзеля:
11.30 – святая Імша IV нядзелі Адвэнту
22.00 – святая Імша Пастэрка, пасля Імшы — калядныя спевы ад Лявона Вольскага
25 снежня, панядзелак:
11.30 – святая Імша
26 снежня, аўторак:
11.30 – святая Імша
15.00 – канцэрт калядак у выкананні Алеся Чумакова і Таццяны Ячнай.
Гданьск
24 снежня, нядзеля:
21.00 – святая Імша Пастэрка ў касцёле Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла і святой Кацярыны Шведскай, Marynarki Polskiej 148B
Кракаў
Парафія святога Стэфана, Sienkiewicza 19
25 снежня, панядзелак:
0.00 – святая Імша Пастэрка (на польскай і беларускай мовах разам з парафіяй святога Стэфана)
15.30 – святая Імша
Лодзь
Парафія св. Юзафа, Ogrodowa 22
25 снежня, панядзелак:
0.00 – святая Імша Пастэрка (на польскай і беларускай мовах разам з парафіяй св. Юзафа)
14.00 – святая Імша
Люблін
Капліца Дома Фундацыі Яна Паўла ІІ, Boczna Lubomelskiej 2
24 снежня, панядзелак:
22.00 – святая Імша Пастэрка
Познань
Дольны касцёл Адведзінаў НПМ, Bohaterów II wojny światowej 88
24 снежня, нядзеля:
22.00 – святая Імша Пастэрка ў верхнім касцёле (на польскай і беларускай мовах разам з парафіяй Адведзінаў НПМ)
25 снежня, панядзелак:
12.00 – святая Імша
26 снежня, аўторак:
12.00 – святая Імша
Уроцлаў
Парафія святога Юрыя Мучаніка і Узвышэння Святога Крыжа, Biegła 2
25 снежня, панядзелак:
15.00 – святая Імша.