Яна пачнецца заўтра аб 11:30.
У Варшаве 24 сьнежня ў касьцёле на пляцы Трох Крыжоў (ніжні храм – асобны ўваход з вуліцы па лесьвіцы ўніз) аб 11:30 адбудзецца імша памяці аднаго з бацькоў беларускай нацыі Вінцэнта Галдеўскага.
Пра гэта сайту Charter97 паведамілі арганізатары мерапрыемства - Варшаўская філія руху і душпастырства беларусаў-католікаў у Варшаве.
Таксама ў нядзелю пройдзе і імпрэза ў гонар Вінцэнта Гадлеўскага ў парафіяльным доме насупраць касьцёла на пляцы Трох крыжоў. Дакладны адрас — ul. Książęca, 21.
«Запрашаем вас на імшу і імпрэзу ў памяць аб 81-ай гадавіне забойства нямецкімі акупантамі Вінцэнта Гадлеўскага – ксяндза, выбітнага грамадзка-палітычнага дзеяча, тэарэтыка беларускага нацыяналізму і нацыянальнай ідэі», - падкрэслілі арганізатары.