Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Беларусы «праляцелі» з кватэрамі

26.09.2011 общество

З-за крызыса ў беларусаў узьніклі фантастычныя запазычанасьці па будаўніцтве жыльля.

Эканамічны крызыс расьцярушвае мары некаторых менчукоў аб ільготных кватэрах. Дэвальвацыя рубля прывяла да таго, што атрыманыя яшчэ год-два таму пяціадсоткавыя крэдыты, растаюць на вачах. І зьяўляюцца запазычанасьці ў дзясяткі тысяч даляраў ЗША. Чаму так здараецца?

Жыхарка Менска Сьвятлана Панкова, маці дваіх дзяцей, трэці год чакае кватэру, якую ўзводзіць забудоўшчык “Сінтэз-Белнэп-Буд”. Калі муж Сьвятланы атрымоўваў ільготны валютны крэдыт у “Беларусбанку”, яго маглі выдаць толькі беларускімі рублямі ў пераліку на курс даляра ў Нацыянальным банку. На той момант гэта было меней за 3000 беларускіх рублёў за даляр.

Банк выдзяляў забудоўшчыку крэдытныя грошы дольшчыкаў па меры гатоўнасьці дамоў. Спачатку 10%, потым 20% і гэтак далей. У сваю чаргу забудоўшчык, як гэта часта бывае, не спраўляўся з плянамі. І грошы “завісалі” ў паветры.

А калі ў 2011-ым здарылася дэвальвацыя, льготны крэдыт, які мусіў пакрыць усю новую кватэру сям’і Панковых, пачаў раставаць на вачах. А дакрэдытоўваць дольшчыкаў, якія мелі дамовы ў валюце, ня сталі, паведамляе «Польскае радыё».

Святлана Панкова: Зараз, атрымоўваецца, грошы “вісяць”. У мяне там засталося нявыбраных 52 мільёны. Але ў многіх – больш. Я разумею, што беларусбанкаўскі крэдыт у мяне страчаны. Першапачаткова гэта была нармальная колькасьць у валюце, якую нам выдзялілі, зараз гэта пераўтварылася ў нішто. Многім людзям спачатку хапала льготнага крэдыту. Але ён зьнішчаецца. У той жа час, калі зараз не дабудавацца, то ўжо ўсё…

Калі не дабудаваць ільготнае жыльлё сёньня, то мары многіх людзей аб уласнай кватэры расьцярушацца. Льготнае пяціадсоткавае крэдытаваньне ў крызыс прыпынілася. І невядома, калі адновіцца. Новыя ўмовы пастаноўкі на чаргу сталі для многіх неверагоднымі.

Камэрцыйныя ж забудоўшчыкі, як “Сінтэз-Белнэп-Буд”, сёньня ў аднабаковым парадку скасоўваюць дамовы аб будаўніцтве, калі чалавек ня ў стане плаціць. Узамен вяртаюць беларускія рублі, якія страцілі вартасьць ўжо амаль ўдвая.

Сьвятлана Панкова: Нават калі сёньня забраць гэтыя грошы, якія ўклалі… Мы-та ўкладалі: валюту памянялі й пералічылі ім па курсе Нацбанка. Што ж, мы сёньня грошы забярэм, і гэта будзе ўжо ня тая валюта, якая была тады. Мы атрымаем “вавёркі”, якія ўжо ня зможам укласьці ў ніякае жыльлё. Людзі эканомяць, пачынаючы ад харчаваньня, нешта не даюць дзецям…

Многія абвінавачваюць у праблемах ільготных дольшчыкаў форсмажорны абвал эканомікі ў 2011-ым годзе. Але ці справядліва гэта? Сьвятлана Панкова падкрэсьлівае: калі б забудоўшчык выконваў замовы своечасова, многія людзі пасьпелі б дабудавацца да крызысу. І ўсё было б у парадку.

Сьвятлана Панкова: Калі б усё было своечасова збудавана… Мы павінны былі ключы атрымаць улетку гэтага года. І калі б адсотак гатоўнасьці дома быў нармальны, мы б не патрапілі пад гэты дэфолт. Чаму нельга дакрэдытаваць? Мы ня просім зьнізіць кошты. Напэўна, раней за нашы грошы дабудоўвалі іншыя аб’екты, перакідвалі грошы на іншыя будоўлі. Яны маюць права гэта рабіць…

А на што маюць права звычайныя людзі? Выдаваць ім дадатковыя льготныя крэдыты не бяруцца. Пакараць забудоўшчыка за зацягваньне тэрмінаў немагчыма. Нават калі дольшчык ці журналіст набліжаецца з фотаапаратам да тэрыторыі будоўлі, каб паглядзець, ці вядуцца нейкія працы, гучыць каманда “фас”, маўляў, ня вашая справа.

Прараб: Наша тэрыторыя ад плота – пяць мэтраў… Унутр дома ня пусьцім… Трэба выконваць ахову працы… Мне гэтыя папарацы на нэрвы дзейнічаюць! Я іду, а ты мяне пачынаеш здымаць!..

Льготны крэдыт вылічваецца па курсе Нацбанку. За апошнія паўгода гэты курс павялічыўся амаль удвая. Такім чынам, калі сям’я зьбіралася пабудаваць кватэру за 50 тысяч даляраў ільготнага крэдыту, то калі курс Нацыянальнага банку стане 6000 беларускіх рублеў за даляр, трэба будзе знайсьці яшчэ 25 тысяч зялёных. Як гэта зрабіць, калі рэальныя заробкі ня тое што стаяць на месцы, а зьмяншаюцца?

Бацькі Вольгі Панковай і яе мужа перадалі дзецям неабходную суму. І зь сям’ёй не скасавалі дамову. Але як быць тысячам іншых беларускіх дольшчыкаў?

Трэба сказаць, што дзяржава ўсё ж зрабіла некалькі рэвэрансаў насустрач беларускім дольшчыкам. Тэрміны выплат па крэдытах працягнулі. А тым дольшчыкам, якія заключалі дамовы з забудоўшчыкамі ў беларускіх рублях, адкрылі дадатковыя пяціадсоткавыя крэдытныя лініі.

Але тыя беларускія дольшчыкі, якія заключалі валютныя дамовы (а такіх палова), засталіся сам насам з жыльлёвымі праблемамі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]