Прадстаўнікі беларускай дыяспары Варшавы расказалі, чаго яны хочуць у 2024 годзе для беларусаў і для сябе.
Надышоў новы 2024 год. Пасля 2020 года кожны наступны год быў горшы за папярэдні. Сустракаючы Новы год беларусы звычайна загадваюць жаданні на будучы год, паведамляе «Радыё Рацыя».
Мы пацікавіліся ў прадстаўнікоў беларускай дыяспары Варшавы, чаго яны хочуць у 2024 для беларусаў і для сябе:
- Не магу казаць толькі пра беларусаў, бо я працую з братамі нашымі, украінцамі, амаль што два гады. І, канешне, я хачу міру, па-першае, здароўя і каб нашыя дзве краіны былі вольныя.
- Жадаю, каб тыя мэты, тыя мары, якія ў беларусаў ёсць, здзейсніліся. Але каб яны не казалі гэта ўслых. А то не адбудзецца. Разумееце, пра што я?
Вячаслаў Сіўчык, Рух салідарнасці «Разам»: Я вельмі хачу, каб у 2024 годзе здарыўся «беларускі цуд» і Беларусь вызвалілася нават насуперак усяму таму, што зараз робіцца. Бо беларускі народ столькі ўжо пакутаваў у сваёй гісторыі, што мусіць быць справядлівасць. І справядлівасць можа быць, толькі калі не будзе сённяшняй акупацыйнай лукашэнкаўска-пуцінскай банды ў якасці ўлады.
Алена Талстая, Рух салідарнасці «Разам»: Канешне, найперш і перадусім жадаю вызвалення ўсім палітвязням у Беларусі. Здароўя, духоўнай моцы і каб як мага хутчэй яны выйшлі на волю. І, канешне, вызвалення ўсёй Беларусі!
Хочацца пажадаць нашым рэспандэнтам, каб іх мары здзейсні