«Не хачу весці размову на гэтую тэму», — заявіла Галіна Галяш.
Яна абурана тым, што да яе адразу не звярнуліся журналісты, а запісалі ўсё са слоў непаўналетняга Рамана. І «раздзьмулі скандал», — кажа яна. Але жанчына не захацела назваць афіцыйную версію адлічэння юнака, каб праясніць сітуацыю, паведамляе "Наша нiва".
Нагадаем, 16-гадовы Раман Пратасевіч заявіў, што яго адлічылі з Ліцэя БНТУ за ўдзел у акцыі пратэсту. А праз ідэйны канфлікт з бацькамі пасля адлічэння ён пакінуў дом.