Фотафакт.
Нацыянальны банк Беларусі выпусціў у абарачэнне памятныя манеты «Легенда аб Менеску» серыі «Легенды гарадоў Беларусі», паведамляе «Радыё Рацыя».
Манеты выпушчаныя двух відаў: сярэбраная – наміналам 50 рублёў, масай 67,20 г, пробай сплаву 925, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 200 штук; медна-нікелевая – наміналам 1 рубель, масай 50,00 г, дыяметрам 50,00 мм, тыражом 1 500 штук.
Манеты маюць нестандартную форму (стылізаваную пад старадаўнюю манету). Бакавая паверхня манет з насечкай. На рэверсе: у цэнтры – стылізаваная выява млынара, вадзянога млына і кола, якое прыводзіла ў рух увесь млын. Уверсе па крузе надпіс: «Легенда аб Менеску».