Прыехалi камандзiры палка.
У Беларускім Доме ў Варшаве адбылася сустрэча з камандзірамі палка Каліноўскага – Дзянісам Кітом і Вадзімам Кабанчуком. Зала Беларускага Дома ледзь змясціла ўсіх жадаючых. Паводле Вадзіма Кабанчука, гэты тур па Польшчы для таго, каб падзякаваць нашым людзям за дапамогу палку і не толькі, паведамляе «Радыё Рацыя».
– Другая мэта – нагадаць беларусам, што вайна працягваецца. І менавіта ад нашай волі, ад нашай скіраванасці на разбудову ўласна нацыянальнага войска залежыць лёс нашай Бацькаўшчыны. Зараз адна з мэтаў – гэта рэкрутынг у полк Кастуся Каліноўскага. Таму што мы ведаем, што Украіна ў цяжкім становішчы, і ў рэшце рэшт нам трэба разбудоўваць сваё падраздзяленне. І для выканання задач па вызваленні Беларусі мы павінны быць больш шматлікімі, — кажда Вадзiм Кабанчук.
Было зададзена шмат пытанняў, і даволі вострых. Пасля дзвюхгадзіннай сустрэчы людзі доўга не разыходзіліся. Яны задавалі асабістыя пытанні камандзірам, пераасэнсоўвалі пачутае між сабой.