Першыя праймерызы пацвярджаюць, што ў Трампа ёсць высокія шанцы стаць у другі раз прэзідэнтам ЗША.
Прэзідэнцкія выбары ў ЗША. Распачынаецца перадвыбарчая гонка. Сярод галоўных прэтэндэнтаў – дзейны прэзідэнт Джон Байдэн ад Дэмакратычнай партыі і былы прэзідэнт Дональд Трамп ад Рэспубліканскай партыі, паведамляе «Радыё Рацыя».
Як мяркуе беларус Вадзім Якушык, які шмат гадоў жыве ў Лос-Анджэлесе, зыходзячы з настрояў у грамадстве, можна меркаваць, што Трамп мае вялікія шанцы на тое, каб вярнуцца ў Белы Дом:
– Паўсюль лозунгі, розныя плакаты. І ўсе пішуць, што хочуць, каб вярнуўся Трамп. Зараз у Амерыцы дэмакраты кажуць, што яны для народа, а на самой справе, за апошнія чатыры гады амерыканцы кажуць, адбылося жахлівае. Не было ніколі такога жыцця. Былі розныя перакосы, што заўгодна, але такога, як зараз, яны кажуць, ніколі не было. Патэлефанавалі знаёмыя з Нью-Ёрка і кажуць, што многія на навагоднія ёлкі не пайшлі, тому што з-за гэтай міграцыі яны нават баяліся пайсці на ёлку.
Першыя праймерызы пацвярджаюць, што ў Дональда Трампа сапраўды ёсць высокія шанцы стаць у другі раз прэзідэнтам ЗША.