З гэтай нагоды знакаміты беларускі бард дасць сольны канцэрт у Варшаве.
Знакаміты беларускі бард, актор, паэт і шоўмэн з Горадні Віктар Шалкевіч дасць сольны канцэрт 22 лютага ў Варшаве ў TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8), паведамiлi сайту Charter97 арганiзатары.
У лютым спеваку споўніцца 65 гадоў
Віктар Шалкевіч — лаўрэат міжнародных конкурсаў аўтарскай песьні. Пабываў з гітарамі (іх у яго чатыры) у ЗША, на Гаіці (у Дамініканскай Рэспубліцы), у Францыі, Нямеччыне, Вялікай Брытаніі, Чэхіі, Польшчы, Літве, Расіі, Украіне, Грузіі і іншых краінах.
Тэксты песень перакладзены на англійскую, нямецкую, польскую, украінскую і чэшскую мовы.
Вырас на памежжы беларускай, яўрэйскай і польскай культураў (вёска Поразава, Гродзенская вобласць).
Яшчэ ў школе пачаў пісаць і выконваць песні на беларускай мове. «За частыя сустрэчы з дзецьмі і папулярызацыю сярод іх ведаў аб тэатры» быў узнагароджаны міжнародным Ордэнам Усмешкі, кавалерамі якога з'яўляюцца Ян Павал II, Астрыд Ліндгрэн, Сцівен Спілберг і іншыя. Саркастычныя творы гарадзенца станоўча ўспрымаюцца сучаснікамі як прыклад класічнага гумару.
Незабыўная экспрэсія, добры гумар і шмат цікавых песень — гэтага выканаўцу варта пабачыць ужывую!
22 лютага ў Варшаве ў TR Warszawa (ul. Marszałkowska 8)
Квіткi можна набыць тут.