Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Беларусы, хопіць ныць!»

30.09.2011 политика
«Беларусы, хопіць ныць!»

На сайце «Свабоды» адбылася онлайн-канфэрэнцыя з сустаршынём аргкамітэту Народнага сходу Віктарам Івашкевічам.

Народныя сходы 8 кастрычніка пройдуць у 28 гарадах Беларусі. Пра гэта заяўляюць сябры аргкамітэту. Сходы будуць праводзіцца адпаведна з законам «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Паводле Віктара Івашкевіча, на сходах будзе агучана дата наступнага Народнага сходу — 12 лістапада. На ім плянуецца абмеркаваць рэакцыю ўладаў на рэзалюцыі, якія будуць ухваленыя 8 кастрычніка.

На сходах будзе абмяркоўвацца пераважна сацыяльна-эканамічная тэматыка, рост цэнаў, зьбядненьне грамадзтва, а таксама будзе выстаўлена патрабаваньне вызваліць усіх палітвязьняў.

- Дабрадзень! Пра сход было агучана за 3-4 месяцы да яго правядзення. Чаму такая слабая інфрмацыйная арганізацыя? Дзе ўлеткі па горадах і чаму яны з'явіліся ў апошні момант! Арганізовываючы мерапрыемтсва такого ўзроўню трэба ўжо мець і ведаць дзе знайсьць грошы на фінансавання. Што прапаную Народны сход канкрэтна, ва ўлетках нічога такога не бачна, чаму я павінен туды з'явіцца, бо падтаўляцца народ ізноў не хоча з такой аргнізацыя. Якія меры бяспекі будуць прыняты, каб прадухіліць правакацыі? Можна пачуць поўны адказ, а не бла-бла пра народных дружыннікаў? Чаму Вы не задзейнічалі сацыяльныя сеткі ў якасьці працы з насельніцтвам, РПСС -- гэта не Ваша праца ў сацыялнай сетцы, Вашай працы там не бачна. Чаму Вы сабе не робіце стаўчы імідж, а нейкі «кулак у верх» не прыцягне новых людзей, трэба нешта мяняць. Больш крыатыву, больш станоўчага. Чаму ніякая праца не прадзіцца лідарамі партый і рухаў для распаўсюды інфармацыі пра НС? Застаўся адзін тыдзень, выкарастоўваеце яго па максімуму, тады і валанторы падцягнуцца да Вас, ато такое уражанне, што Вы адразу іх чакаеце, нічога дзеля гэта не зрабіўшы! Наперад! Гэтыя 7 дзён павінны выкарастаць макісімум, кожны дзень, кожны час!

- 1) У сёньняшняй сытуацыі не магчыма спачатку знайсьці грошы, а потым дзейнічаць. Грошы людзі даюць толькі тады, калі дзейнасьць пачалася і ёсьць надзея на посьпех. Спачатку дзейнасьць, а потым грошы. Таму спачатку пачалася кампанія ў незалежных СМІ, потым былі створаныя аргкамітэты па гарадох, а ужо толькі два тыдні таму зьявілася магчымасьць вырабіць улёткі.

2) Народныя сходы:

-- абмяркуюць становішча ў эканоміцы, у сваім горадзе і ў дзяржаве наагул;

-- прымуць патрабаваньні да уладаў спыніць рост цэнаў, выканаць абяцанкі наконт заробкаў, спыніць валютнае махлярства, адмяніць кароткатэрміновыя кантракты;

-- запатрабуюць аднавіць законнасьць у краіне, вызваліць усіх палітычных вязьняў, правесьці свабодныя выбары прэзыдэнта і парлямэнту;

-- выберуць паўнамоцных прадстаўнікоў, якія занясуць народныя патрабаваньні прадстаўнікам улады;

-- вырашаць правесьці новыя сходы праз месяц – 12 лістапада.

Чым болей людзей будзе 8 кастрычніка, чым больш актыўна людзі падтрымаюць прынятыя патрабаваньні і прыйдуць яшчэ і 12 лістапада, тым больш актыўна Эўрапейскі Зьвяз і ЗША пачнуць дамагацца ад рэжыму вызваленьня палітвязьняў і свабодных выбараў, тым хутчэй улада мусіць прыслухацца да народных патрабаваньняў.

3) Акрамя дружыньнікаў будуць назіральнікі ад АБСЭ, да і зьбіраемся мы ў парку, а не каля адміністрацыйных будынкаў.

4) Кампанію па рэкляме Народнага сходу ў сацыяльных сетках праводзяць актывісты РПСС таму, што яны далучыліся да працы аргкамітэту. Тое самае можаце зрабіць і Вы.

5) Чаму лідары партыяў меньш актыўна, чым я прапагандуюць Народны сход трэба спытаць у іх. Сёньня апазыцыянэры падзялілася на тых, хто мае розум, сілы і сьмеласьць ісьці да народа (і усе яны уваходзяць у аргкамітэты Народных сходаў), і тых, хто прыняў стратэгію “чаканьня, выжываньня, самазахаваньня”.

6) Да Народнага сходу застаўся тыдзень, таму далучайцеся да распаўсюду інфармацыйных матэрыялаў. Нашыя кантакты:

www.narodnyshod.org

е-mail: [email protected]

скайп: kate.liudvih

Паштовы адрас: 220013, вул. Кульман, 4 (Беларускі прафсаюз работнікаў РЭП)

Тэлефоны:

+375 29 774 49 68

+375 44 716 06 22

+375 29 681 57 37

+375 25 647 18 03

+375 25 951 40 03

- Цi будзе што ў Маладзечна, калi не, то куды трэба прыходзiць/прыязджаць жадаючым прыняць удзел?

Tаксама датычыцца тых гарадоў, дзе нiчога не заплянавана (куды трэба прыходзiць/прыязджаць жадаючым прыняць удзел)?

- У Маладэчна не знайшлося ніводнага чалавека, які бы меў сьмеласьць афіцыйна ўзначаліць аргкамітэт Народнага сходу. Таму прыяжджайце ў Менск ці ў любы горад, дзе сходы адбудуцца (як Вам зручней). Народныя сходы адбудуцца 8 кастрычніка ў 13.00. ў наступных гарадох:

Менск - плошча Бангалор

Менская вобласьць:

Салігорск -- стадыён «Будаўнік»

Барысаў -- гарадзкі стадыён

Вілейка -- гарадзкая танцпляцоўка

Смалявічы -- школьны стадыён на вул. Жодзінскай каля дома № 9

Жодзіна -- 8 мікрараён, стадыён каля дома № 7 па вул. Ф. Скарыны.

Слуцк - двор вул. Чэхава д. № 29-31 і вул. Зялёная д. № 9

г.п. Свіслач - у двары дома № 29 па вул. Партызанская

Гародня - стадыён «Нёман»

Гарадзенская вобласьць:

Ліда -- Курган Славы або гарадзкі стадыён па вул. Кірава

Слонім - гарадзкі парк

Віцебск - вул. Багдана Хмяльніцкага д.2-4

Віцебская вобласьць:

Орша- гарадзкі стадыён, вуліца Леніна, 39

Дзісна -- гадовая пляцоўка каля філіяла банка

Полацк -- пляцоўка перад кінатэатрам «Радзіма»

Наваполацк -- пляцоўка каля гарадзкога Палаца культуры

Магілёў - вул. Чалюскінцаў, 64В

Магілёўская вобласьць:

Бабруйск - вул. Горкага, 6, каля гандлёвага цэнтра «Вестэр»

Гомель -- пляцоўка каля палацу культуры ВПУП «Віпра», Юбілейная, 48

Гомельская вобласць:

Рэчыца – сцэнічная пляцоўка парка «Перамога»

Рагачоў - сцэнічная пляцоўка ў парку піянэраў

Мазыр - стадыён «Спартак»

Жлобін - парк «Прыдняпроўскі»

Сьветлогорск - сцэнічная пляцоўка сьветлагорскага гарадзкога парку культуры і адпачынку

Брэст - парк воінаў-інтэрнацыяналістаў

Брэсцкая вобласьць:

Бяроза - гарадзкі цэнтральны стадыён

Баранавічы - стары парк

Кобрын - пляцоўка каля школы зімовых відаў спорту

- Каков итог актуальный на сегодня: собрано ли необходимое кол-во подписей, оповещены ли все о Сходе и где ещё требуется помощь активных людей?

- Усе неабходныя подпісы сабраныя, неабходная дапамога па распаўсюду улётак. Кантакты я падаў вышэй.

- Как насчёт народной дружины, пора уже сейчас об этом подумать и всё чётко организовать, чтобы были люди, которые смотрят за порядком?

- Дружына будзе.

- На Сход нельга прыходзiць са сьцягамi i транспарантамi цi можна, гэта забаронена цi не?

- Можна прыходзіць са сьцягамі, гэта законна, але лепей іх уздымаць тады, калі вакол будзе шмат людзей.

- З якой нагоды вы вырашылі, што на гэты сход хтосці прыйдзе?

- Мая справа прапанаваць людзям прыйсьці і выказаць у голас тое, што яны кажуць на кухнях. А тое, што людзі не задаволеныя палітыкай уладаў, ведае сёньня кожны.

- Надеюсь вы понимаете, что оппозиция на грани доверия у людей находиться и что это ваш последний шанс доказать народу, что вы заботитесь о нём, а не о своих личных интересах. Не вздумайте использовать народ, потому что он этого вам уже не простит и никогда за вами не пойдёт!

- Як я ужо адказваў, сёньня апазыцыянэры падзялілася на тых, хто мае розум, сілы і сьмеласьць ісьці да народа (і усе яны уваходзяць у аргкамітэты Народных сходаў), і тых, хто прыняў стратэгію “чаканьня, выжываньня, самазахаваньня”. Наогул, усё, што адбываецца пасьля 19 сьнежня, вельмі выразна паказвае – хто і што зь сябе ўяўляе не на словах, а на справе.

- Почему вы не делаете акцент на то, что акции легальны? Ведь 99% людей просто боятся! Почему крупными буквами не написано, что сход будет легальным?

- Сапраўды, Народныя сходы цалкам законнае мерапрыемства.

KАHСТЫТУЦЫЯ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

Артыкул 37. У парадку, устаноўленым заканадаўствам, грамадзяне Рэспублiкi Беларусь прымаюць удзел у абмеркаваньнi пытаньняў дзяржаўнага i грамадзкага жыцьця на рэспублiканскiх i мясцовых сходах.

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Агульная кампэтэнцыя рэспублiканскiх i мясцовых сходаў

Артыкул 5. …Удзельнiкi сходаў маюць права абмяркоўваць пытаньнi рэспублiканскага i мясцовага значэньня, уносiць па iх прапановы

Артыкул 11. Парадак скліканьня мясцовых сходаў

Мясцовыя сходы могуць праводзiцца на тэрыторыi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi або яе часткi (мiкрараёнаў, жыллёвых комплексаў, кварталаў, вулiц, двароў, пасёлкаў, сёл i да т.п.).

Мясцовыя сходы могуць склiкацца ... па iнiцыятыве ня менш за 10 працэнтаў грамадзян, якiя пастаянна пражываюць на адпаведнай тэрыторыi. Для падрыхтоўкi правядзеньня мясцовага сходу ... грамадзянамi можа стварацца iнiцыятыўная група або ўтварацца арганiзацыйны камiтэт.

Рашэнне аб склiканьнi мясцовага сходу, нормах прадстаўнiцтва i парадку выбраньня ўпаўнаважаных для ўдзелу ў мясцовым сходзе афармляецца пратаколам пасяджэньня арганiзацыйнага камiтэту або iнiцыятыўнай групы i даводзiцца да ведама грамадзян, якiя пражываюць на адпаведнай тэрыторыi, не пазьней чым за 15 дзён да правядзеньня мясцовага сходу з указаньнем часу, месца яго правядзеньня i пытаньняў, якiя выносяцца для абмеркаваньня.

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь

Артыкул 3. Сфэра дзеяньня гэтага Закону

Парадак арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў, усталяваных гэтым Законам, не распаўсюджваецца на сходы, якія праводзяцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах.

ЗАКОН РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ АБ ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯН

Артыкул 4. Права грамадзян на зварот

Грамадзяне маюць права звярнуцца ў дзяржаўны орган ... асабiста або праз свайго прадстаўнiка.

Артыкул 10. Тэрмiны разгляду зваротаў

Звароты павiнны быць разгледжаны не пазней чым за адзiн месяц з дня iх рэгiстрацыi ў дзяржаўных органах

Мы гэтую інфармацыю распаўсюджваем праз СМІ, але фармат улёткі не дазваляе зьмясьціць усю патрэбную інфармацыю.

- Чтобы успешно сделать ставку на мобилизацию протестного, активного электората, надо было бы иметь в своём распоряжении:

- финансовые ресурсы;

- информационные ресурсы, покруче одного тиража «Народной воли» и аудитории Интернет-сайтов (можно было бы опереться на широкую сеть малых локальных СМИ – сайтов, блогов, сообществ в социальных сетях, бюллетеней, да и просто – «сарафанное радио»);

- человеческие ресурсы: опять же, если у партий не хватает людей (а их не хватает), то это могут быть: малые инициативы, группы, отдельные активные не ангажированные граждане, НПО.

Вторые два пункта, кстати, при умелом использовании могу частично заменить не хватающие финансовые ресурсы.

Однако всего этого у Оргкомитета Народного Схода попросту нет, нет и влияния на общественное мнение, нет, соответственно, и инструментов для мобилизации своего электората (который не мобилизуется от прочтения одного номера «Народной воли», для этого в политтехнологиях есть «принцип тотальности»: через все возможные каналы получения информации человек должен соприкоснуться с месседжем минимум 7 раз.

Почему бы всё это с cамого начала не продумать и организовать и перенести лучше Сход на весну 2012 года?

- У нацыянальны аргкамітэт і мясцовыя аргкамітэты, на прынцыпе самаініцыятывы, увайшлі людзі, якія хочуць зьмяніць жыцьцё ў Беларусі. Як я ужо казаў, праца можа разьвівацца толькі па прынцыпе сьнежнага кому: спачатку зьявілася ініцыятыўная група, якая сфармулявала ідэю, а потым да яе пачынаюць паступова далучацца людзі, калі бачаць рэальную працу.

8 кастрычніка Народныя сходы:

-- абмяркуюць становішча ў эканоміцы, у сваім горадзе і ў дзяржаве наагул;

-- прымуць патрабаваньні да уладаў спыніць рост цэнаў, выканаць абяцанкі наконт заробкаў, спыніць валютнае махлярства, адмяніць кароткатэрміновыя кантракты;

-- запатрабуюць аднавіць законнасьць у краіне, вызваліць усіх палітычных вязьняў, правесьці свабодныя выбары прэзыдэнта і парлямэнту;

-- выберуць паўнамоцных прадстаўнікоў, якія занясуць народныя патрабаваньні прадстаўнікам улады;

-- вырашаць правесьці новыя сходы праз месяц – 12 лістапада.

Чым болей людзей будзе 8 кастрычніка, чым больш актыўна людзі падтрымаюць прынятыя патрабаваньні і прыйдуць яшчэ і 12 лістапада, тым больш актыўна Эўрапейскі Зьвяз і ЗША пачнуць дамагацца ад рэжыму вызваленьня палітвязьняў і свабодных выбараў, тым хутчэй улада мусіць прыслухацца да народных патрабаваньняў.

З 8 кастрычніка па 12 лістапада трэба будзе данесьці інфармацыю аб народных патрабаваньнях да кожнага грамадзяніна Беларусі і арганізаваць Народныя сходы 12 лістапада ва усіх гарадах Беларусі.

Калі улада праігнаруе патрабаваньні Народных сходаў і да 12 лістапада ня дасьць ніякага адказу, тады на Народных сходах 12 лістапада будзе прынятае рашэньне аб падрыхтоўцы да правядзеньня усеагульнага страйку (забастоўкі) як цалкам законнага і мірнага сродку барацьбы грамадзянаў за свае сацыяльныя і грамадзянскія правы. Паводле Канстытуцыі, «Грамадзяне маюць права на абарону сваіх эканамічных і сацыяльных інтарэсаў, уключна з (…) правам на забастоўку» (арт. 41).

Сёньня ўсеагульная забастоўка маларэальная. Але калі весьці масавую прапаганду гэтага эфэктыўнага (прытым законнага і мірнага) сродку барацьбы за свае правы, на фоне непазьбежнага пры гэтым рэжыме пагаршэньня умоваў жыцьця, то да сярэдзіны вясны наступнага году усё магчыма. Але пад ляжачы камень вада не цячэ, і каб усеагульны страйк стаў рэальнасьцю, неабходная інтэнсіўная праца усіх прыхільнікаў дэмакратычных зьменаў.

- ЧАМУ не у'се палiтыкi ды палiтычныя парты далучылся да гэтай iнiцыятывы?

ЧАМУ не выдзeлeнa больш фiнансавых сродкау' для гэтай важнай справы?

ЧАМУ вы не робiце больш агiтацыi ды рэкламы у ва у'сiх магчымых накiрунках, ва у'сх СМI, дзе магчыма?

Чаму толькi ВЫ адныя з'яу'ляецеся самым актыу'ным, дзе астатнiя?

- Як я ужо казаў, ў нацыянальны аргкамітэт і мясцовыя аргкамітэты, на прынцыпе самаініцыятывы, увайшлі людзі, якія хочуць зьмяніць жыцьцё ў Беларусі. Як я ужо казаў, што праца можа разьвівацца толькі па прынцыпе сьнежнага кому: спачатку зьявілася ініцыятыўная група, якая сфармулявала ідэю, а потым да яе пачынаюць паступова далучацца людзі, калі бачаць рэальную працу.

Як я ужо адказваў, сёньня апазыцыянэры падзялілася на тых, хто мае розум, сілы і сьмеласьць ісьці да народа (і усе яны уваходзяць у аргкамітэты Народных сходаў), і тых, хто прыняў стратэгію “чаканьня, выжываньня, самазахаваньня”. Наогул, усё, што адбываецца пасьля 19 сьнежня вельмі выразна паказвае – хто і што зь сябе уяуляе не на словах, а на справе.

На працягу апошніх месяцаў УСЕ незалежныя СМІ даюць інфармацыю аб Народным сходзе (менавіта з нашай падачы).

- На якую катэгорыю людзей у якасці патэнцыйных удзельнікаў сходу вы перадусім разлічваеце? На якія ПАЧУЦЦІ людзей стаўка? Абурэнне, крыўду, злосць, паруганую годнасьць, адчай і г.д.?

І яшчэ адно пытанне: а вамі якое з гэтых пачуццяў рухае?

- Адкажу вершам Янкі Купалы:

Хто ты гэткі?

— Свой, тутэйшы.

Чаго хочаш?

— Долі лепшай.

Якой долі?

— Хлеба, солі.

А што болей?

— Зямлі, волі.

Дзе радзіўся?

— У сваёй вёсцы.

Дзе хрысьціўся?

— Пры дарожцы.

Чым асьвенчан?

— Кроўю, потам.

Чым быць хочаш?

— Не быць скотам.

На разьвітаньне хачу сказаць словамі кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава: Беларусы, хопіць ныць! Пара ўзяць лёс у свае рукі. Гісторыя робіцца сёньня. Гісторыю робім мы. І мы пераможам.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]