Сёння а 18:30.
У Вільнюсе 17 лютага а 18:30 адбудзецца сустрэча-дыскусія з каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»Дзмітрыем Бандарэнкам.
Месца сустрэчы: «Замак», 2 паверх (Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius).
Пра гэта паведамілі арганізатары сустрэчы з беларускай арганізацыі Dapamoga:
— Шаноўныя сябры, запрашаем вас у Замак 17 лютага а 18:30 на сустрэчу з Дзмітрыем Бандарэнкам, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», менеджэрам выбарчай кампаніі кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава (2010 год), былым палітвязнем.
Асноўныя тэмы сустрэчы:
Што могуць і мусяць рабіць беларусы ў сённяшніх умовах?
Ці трэба Беларусі ўваходзіць у Еўрапейскі Звяз і НАТА?
Ці можна выкарыставаць вопыт барацьбы народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы за свабоду і незалежнасць беларусам?
Фармат сустрэчы: кароткі выступ Дзмітрыя і адказы на пытанні слухачоў.
Субота 17 лютага 18:30
«Замак», 2 паверх | Naujoji Riovoniu, 10, Vilnius