Канцэрт пройдзе 23 сакавіка.
У варшаўскім Odessa Club запланаваны вялікі электрычны канцэрт гурту VOLSKI.
Франтмэн гурта Лявон Вольскі запрашае адсвяткаваць 10-годдзе свайго першага поўнавартаснага сольнага альбома Hramadaznaūstva.
«Першы альбом, дзе сказана тое, пра што гаварыць было не прынята», – кажа аўтар і дадае, што «будзе горача і гучна».
Канцэрт пройдзе ў 2 аддзяленні. Пачатак 23 сакавіка а 20-00.