Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі вядомага барда Змітра Бартосіка

04.03.2024 культура
У Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі вядомага барда Змітра Бартосіка

Ужо заўтра.

У аўторак ў Варшаве пройдзе прэзентацыя кнігі вядомага беларускага барда Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага».

Прэзентацыя кнігі адбудзецца 5 сакавіка а 18.00 у Witryna Domu Wschodniego (Plac Konstytucji 6, рог бліжэйшы да гатэля MDM).

Як і ў ранейшых кнігах аўтара, «Забіць упалмінзага» апавядае пра невядомыя факты беларускай гісторыі на падставе дакументаў і галасамі жывых сведак, якіх на момант выхаду кнігі амаль не засталося, паведамляюць арганізатары. Гаворка пра апошнюю спробу ўратавання рэальнасці, якой яна была ў пасляваеннай Беларусі, – без інтэрпрэтацый.

У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам. Праўда пра гэты супраціў знішчаная або схаваная ў архівах КДБ, а жывыя сведкі падзеяў памерлі.

Цягам дваццаці гадоў Беларусі паэт, пісьменнік, спявак Зміцер Бартосік ездзіў па Беларусі ў пошуку праўдзівых сюжэтаў мінулага. Гэтым разам у рукі аўтару трапілі дакументы Маладзечанскага абласнога суду, якія выпадкова апынуліся ў адкрытым доступе, і ён адправіўся па адрасах важных падзеяў.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]