Што вядома пра Уладзіміра Крукоўскага — сааўтара дзяржаўнага герба.
87 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Крукоўскі. Ён быў адным з сааўтарам дзяржаўнага герба «Пагоня», абараняў беларускую гісторыю і маляваў плакаты на вострыя тэмы. Ён быў упэўнены, што першы герб беларускай незалежнасці абавязкова вернецца — нягледзячы ні на якія акалічнасці.
Palatno расказвае пра Уладзіміра Крукоўскага і яго творчасць.
Дзяцінства падчас вайны, праца мастаком, мара пра незалежную Беларусь
Уладзімір Крукоўскі нарадзіўся 6 сакавіка 1937 года ў Асіповічах. Па працы бацькі, які быў вайскоўцам, сям’я часта пераязджала. Падчас Другой сусветнай вайны Крукоўскі правёў у Залессі. Пасля вайны скончыў школу з залатым медалём у Ружанах.
Затым паступіў у БНТУ, адкуль яго забралі ў армію. Пасля арміі ўладкаваўся на працу мастаком у Ружанах, праз некалькі гадоў пераехаў у Мінск. У 1972 годзе скончыў Віцебскі педагагічны інстытут, дзе атрымаў вышэйшую мастацкую адукацыю.
Напрыканцы 1970-х гадоў працаваў у шэрагу беларускіх часопісаў, публікаваўся ў газетах і тыднёвіках. Больш за ўсё Крукоўскі вядомы як мастак-плакатыст. Ён маляваў на розныя тэмы: ад экалогіі да палітычна вострых праблем.
Быў удзельнікам творчых асяродкаў беларускіх мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці Беларусі падчас перабудовы. Крукоўскі ўступіў у БНФ ад моманту заснавання, а ў 1990-м нават кіраваў кампаніяй Зянона Пазняка на выбарах у Вярхоўны Савет БССР. У 2010-х выйшлі чатыры кнігі ад Уладзіміра Крукоўскага. Дзве з іх — «Срэбная страла ў чырвоным полі» і «Сьмеласьць. Годнасьць. Гонар» прысвечаны беларускай геральдыцы.
Разам з яшчэ адным беларускім мастаком Яўгенам Куліком Уладзімір Крукоўскі стаў сааўтарам эталоннай выяве дзяржаўнага герба «Пагоня». Крукоўскі стварыў сцяг і малую эмблему БНФ.
У 1996 годзе на «рэферэндуме», ініцыяваным Лукашэнкам, бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоню» змянілі на прасавецкія сімвалы. Уладзімір Крукоўскі казаў наступнае:
— За 20 гадоў пасля «рэферэндуму» ніколі, ніводнай хвіліны мяне не пакідала думка, і гэта нават не надзея — упэўненасць, што «Пагоня» вернецца на сваё месца. Якая — не важна. Магчыма, будзе новы конкурс, можа, будзе іншая выява прынятая, але яна вернецца абавязкова. Гэта непазбежны гістарычны працэс. Таму што ў яе такая каласальная гістарычная база! Ёй столькі гадоў, што проста па статусе сваім, па працягласці існавання яна зрабілася бессмяротнай. Ніякія абвінавачванні ў калабарацыянізме, ніякія спасылкі на падабенстве — няма ніякіх падстаў, каб яе знішчыць.
Над чым яшчэ працаваў Крукоўскі
Уладзімір Крукоўскі жыў у БССР, таму частка прац была прысвечаная ўсялякім савецкім дасягненнем і палітычным фігурам.
Яшчэ адзін з кірункаў Крукоўскага — экалогія. У 1986 годзе адбылася катастрофа на Чарнобыльскай АЭС, таму ў мастакоў-плакатыстаў, на жаль, была шырокая прастора для працы.
Таксама Крукоўскі, вядома, не мог не надаць увагі нацыянальнай тэме.
Яшчэ адзна з тэм — беларускія культурніцкія і палітычныя дзеячы.