Да ўдзелу запрашаюцца аўтары і аўтаркі да 35 гадоў.
Абвешчаны літаратурны конкурс да 100-годдзя Васіля Быкава. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца маладыя аўтары і аўтаркі да 35 гадоў, што працуюць у жанрах прозы, эсэістыкі і публіцыстыкі, паведамляе «Радыё Рацыя».
Мова твораў — беларуская, тэматыка твораў не абмежаваная.
Дашліце рукапіс сваёй кнігі ў фармаце .docx(.doc) на адрас: [email protected] з пазнакай «Конкурс», а таксама далучыце анатацыю, сваё фота і кароткую аўтабіяграфію.
Аб’ём тэксту не абмяжоўваецца.
Дэдлайн — 1 чэрвеня 2024 г.
Вынікі і абвяшчэнне пераможцаў пройдзе 19 чэрвеня, у дзень народзінаў Васіля Быкава.