Фотарэпартаж са старадаўняга Лагойска.
Сёння каталікі па ўсім свеце адзначаюць Вялікдзень — галоўнае свята хрысціянскага свету, якое сімвалізуе ўваскрэсенне Ісуса Хрыста, перамогу жыцця над смерцю. Вернікі рыхтаваліся да яго цягам 40-дзённага посту. Напярэдадні яны прыйшлі ў храмы, каб асвяціць ежу (пафарбаваныя яйкі, хлеб, соль, вяндліну), а ўвечары зноў вярнуліся ў святыні на ўрачыстае набажэнства.
Журналiсты onliner.by наведалі старадаўні Лагойск і ўбачылі, як «свята святаў» сустракаюць у мясцовым касцёле святога Казіміра.