«Moj Hleb» можна будзе ўбачыць 27 красавіка.
«Вольныя купалаўцы» запрашаюць беларусаў на свой чарговы спектакль у Варшаве.
27 красавіка ў Варшаве адбудзецца монаспектакль вядомай «купалаўкі», народнай артысткі Беларусі Зоі Белахвосцік «Moj Hleb».
Пра гэта «Вольныя купалаўцы» паведамілі Chartrer97.org.
Спектакль пройдзе на сцэне Przodownik Teatru Dramatycznego ( Olesińska 21) а 19-ай гадзіне. Квіткі можна набыць па спасылцы.
Гэта шчыры аповед пра асабісты жыццёвы шлях, пра гісторыю тэатральнай дынастыі, пра падзеі ў Беларусі, якія жорстка адбіваліся на лёсе Купалаўскага тэатра і «купалаўцаў». Гэта праўдзівая гісторыя, напісаная жыццём, сцэнар, які даводзіцца пражываць па-сапраўднаму, сумленна і з гонарам.