Акция адбудзецца 18 траўня.
Беларусы Варшавы збіраюцца ўшанаваць памяць беларусаў-герояў Монтэ-Касіна.
Пра гэта Charter97 паведамілі арганізатары акцыі.
18 траўня 1944 года скончылася адна з самых кровапралітных бітваў у паўднёвай Еўропе - бітва пры Монтэ-Касіна. Тут у складзе 2-га польскага корпусу змагаліся і беларусы - жыхары Заходняй Беларусі. Некалькі сотняў з іх аддалі тады свае жыцці за перамогу над нацызмам. Тыя, хто ацалеў і пасля вайны вярнуўся ў БССР, лічыліся ворагамі і разам з сем'ямі былі рэпрэсаваныя. Пра саму бітву, ейнае значэнне і ўдзел беларусаў ні ў савецкія часы, ні зараз не распавядаюць на уроках гісторыі. Маўчыць аб ёй і афіцыйная прапаганда.
«Таму давайце мы аддадзім гонар забытым героям Монтэ-Касіна і ўскладзем кветкі да помніку бітве Монтэ-Касіна ў Варшаве», — паведамілі арганізатары акцыі
Ушанаванне памяці адбудзецца 18 траўня а 13:40.
Месца: Muzeum Archeologiczne Warszawa, Długa 52 (metro Ratusz Arsenal)
Кантакт: 793519361 Ігар