Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Каталікі адзначаюць урачыстасць Божага Цела

30.05.2024 общество
Каталікі адзначаюць урачыстасць Божага Цела

У гэты дзень асаблівым чынам узносіцца падзяка Хрысту за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Сёння каталіцкія вернікі Беларусі адзначаюць урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, або «Божае Цела». У гэты дзень падчас набажэнстваў асаблівым чынам узносіцца падзяка Хрысту за дар Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Божае Цела адзначаецца ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Гэта звязана з тым, што Ісус Хрыстос устанавіў сакрамэнт Эўхарыстыі (святую службу) менавіта ў чацвер перад сваёй мукай і смерцю на крыжы.

Традыцыйна ў гэты дзень, або ў бліжэйшую нядзелю, адбываюцца працэсіі Божага Цела. Падчас іх Найсвяцейшы Сакрамэнт з пашанаю праносіцца па вуліцах населеных пунктаў. Падчас працэсіі вернікі і духавенства моляцца і спяваюць песні. У Мінску такая працэсія сёлета адбудзецца ў нядзелю, 2 чэрвеня.

Божае Цела пачалі адзначаць у ХІІІ стагоддзі па ініцыятыве святой Юліяны з Карніліі. У 1245 годзе ў бельгійскім кляштары аўгустынак у Монт Карніліёне каля Льежа ёй аб’явіўся Ісус Хрыстос і папрасіў, каб было асобна створана свята ў гонар Найсвяцейшай Эўхарыстыі.

Хрыстос сам вызначыў дзень для свята, якім павінен быў стаць першы чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы. Мясцовы біскуп Робэрт, параіўшыся са сваёй радай, вырашыў зрабіць так, як наказаў у аб’яўленні Хрыстос. Першая эўхарыстычная працэсія адбылася ў 1246 годзе.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]