Сёлета легендарнаму разгрому маскоўскага войска пад Воршай споўнілася 510 год.
З гэтай нагоды «Салідарнасць» прапануе прыгадаць колькі цікавых фактаў.
Бітва бітваў
Бітву пад Воршай, якой сёлета споўнілася 510 год, лічаць найбуйнешай сечай у часе дзесяцігадовай вайны паміж ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай (1512-1522). Таксама яна стала адной з самых маштабных у Еўропе ў пачатку ХVІ ст.
Паводле летапісаў, 8 верасня 1514-га на беразе ракі Крапіўна пад Воршай сыйшліся 30-тысячнае войска гетмана ВКЛ Канстанціна Астрожскага