Сёння, 3 лістапада, кіраўнікі дыпламачных місій краін Еўрасаюза, чые прадстаўніцтвы знаходзяцца ў Мінску, наведалі ўрочышча Курапаты, месца масавага забойства і пахавання ахвяр сталінскага тэрору.
Для дыпламатаў ЕС стала традыцыяй наведваць урочышча на Дзяды — Дзень памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў таталітарнага рэжыму, паведамляе "Наша нuва".
Дыпламаты ўсклалі кветкі на пагорку каля каменя, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы забітых і пахаваных тут людзей.