Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Спецназаўцаў пакаралі за несанкцыянаваны вобшук

04.11.2011 общество
Спецназаўцаў пакаралі за несанкцыянаваны вобшук

Інцыдэнт адбыўся ў цягніку Берасце–Менск два месяцы таму. На станцыі Лунінец у вагон зайшлі два міліцыянты, якія не мелі з сабой адпаведных дакументаў на бясплатны праезд.

Больш за тое, яны не мелі і службовага пасведчання. Праваднік адмовіўся прапускаць такіх пасажыраў. На што міліцыянты адказалі, што зараз будуць правяраць, ці ўсё ў парадку з дакументамі ў праваднікоў і пасажыраў. І пасярод ночы нахабна пачаўся вобшук.

Як патлумачыла «Белсату» юрыст Святлана Шлома, парушэнне навідавоку – пры вобшуку супрацоўнікі міліцыі мусяць мець санкцыю пракурора. «Гэта вельмі сур’ёзная справа, і нельга праводзіць вобшук толькі таму, што хтосьці не аформіў належным чынам камандзіровачнага пасведчання або захацеў паказаць сваю ўладу правадніку», – кажа яна. Тым больш, што спецназаўцы не афармлялі пратаколу дагляду рэчаў.

Праваднікі звярнуліся за тлумачэннямі ў абласное аддзяленне міліцыі. Як паведаміў намеснік начальніка УУС Берасцейскага аблвыканкаму Віктар Мельнікаў, праведзеная адпаведная праверка. «Па яе выніках шэраг службовых асобаў падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння на транспарце прыцягнуты да мераў дысцыплінарнай адказнасці», – паведаміў чыноўнік. Ён адмовіўся назваць, якое менавіта пакаранне панеслі спецназаўцы. Аднак паводле арт. 198 Працоўнага кодэксу за такое парушэнне прадугледжаныя вымова, заўвага або звальненне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]