Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Улады Беларусі арганізавалі канфэрэнцыю аб нелегальнай міграцыі

15.11.2024 политика
Улады Беларусі арганізавалі канфэрэнцыю аб нелегальнай міграцыі

Але заходнія дыпляматы не прыйшлі на яе.

Дзяржаўны сакратар Савету бясьпекі Беларусі Аляксандар Вальфовіч паскардзіўся праўладным журналістам, што дыпляматы краінаў Эўразьвязу, якія працуюць у Менску, міжнародную канфэрэнцыю праігнаравалі, паведамляе «Радыё Свабода».

«Каб знайсьці шляхі вырашэньня пытаньня, трэба сядаць за стол перамоваў, весьці дыялёг, выпрацоўваць канструктыўныя сумесныя крокі, арганізоўваць больш шчыльнае ўзаемадзеяньне. Вядома ж, з краінамі-суседзямі — Польшчай, краінамі Балтыі», — сказаў Вальфовіч, наракаючы на тое, што дыпляматы эўрапейскіх дзяржаў не прыйшлі на канфэрэнцыю.

Ён абвінаваціў суседнія краіны ЭЗ у забойстве мігрантаў і падкіданьні іх на беларускую мяжу. Звычайна такія абвінавачаньні гучаць ад Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Пра канфэрэнцыю ўпершыню сказаў міністар замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў у канцы верасьня. Тады ж ён сказаў пра тое, што нібыта беларускі бок атрымаў нават пацьверджаньні ўдзелу ад прадстаўнікоў дзяржаваў ЭЗ.

У выніку канфэрэнцыю праводзяць без эўрапейскіх дыпляматаў.

«Калі ня хоча з намі Эўразьвяз працаваць, рашэньне відавочнае: ідзіце ў гэтыя краіны, адкуль бягуць гэтыя людзі, і працуйце зь імі. Каб яны выбудоўвалі на мяжы сваёй краіны ўсе гэтыя бар’еры, каб іх праваахоўныя органы не дапускалі гэтых нелегальных мігрантаў. Рабіце зь імі аблавы ў аэрапорце, на чыгунцы, на аўтамабільных дарогах, у лясах, балотах і гэтак далей. І тады пытаньняў да Беларусі проста ня будзе», — сказаў Максім Рыжанкоў.

Кіраўніцтва дзяржаў Балтыі і Польшчы раней абвінаваціла рэжым Лукашэнкі ў Беларусі і рэжым Пуціна ў Расеі ў правакаваньні мігранцкага крызісу.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]