Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Жонка Алеся Бяляцкага прыняла ўдзел ва ўрачыстасцяцх з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі міру

12.12.2024 политика
Жонка Алеся Бяляцкага прыняла ўдзел ва ўрачыстасцяцх з нагоды ўручэння Нобелеўскай прэміі міру

Фотарэпартаж.

У Осла ўвечары 10 снежня прайшлі ўрачыстасці з нагоды Міжнароднага дня праваоў чалавека і традыцыйнага ўручэння Нобелеўскай прэміі міру. Напомнім, што сёлета Нобелеўская прэмія міру прысуджана японскай арганізацыі «Ніхон Хіданкё». Гэта масавы рух тых, хто перажыў атамнае бамбаванне Хіросімы і Нагасакі, таксама вядомую як хібакуся.

Арганізацыя, якая з’явілася ў 1956 годзе, ставіць адной са сваіх мэт забарону ядзернай зброі.

У аб’яўленні Нобелеўскага камітэта гаварылася, што прэмія міру прысуджана за “намаганні па дасягненні міру, свабоднага ад ядзернай зброі, і за дэманстрацыю сведкавымі паказаннямі таго, што ядзерная зброя ніколі не павінна быць выкарыстаная зноў”. Пад гэтым знакам і прайшло адзначэнне ў цэнтры Осла.

На пляцы, дзе завяршыўся марш з паходнямі, побач з парламентам былі жонка Нобелеўскага лаўрэата прэміі міру Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук і старшыня Управы Беларускага «Радыё Рацыя» Яўген Вапа.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2025 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]