Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

«Старшынства Польшчы ў ЕЗ можа прынесці бяспеку рэгіёну і свабоду Беларусі»

03.01.2025 политика
«Старшынства Польшчы ў ЕЗ можа прынесці бяспеку рэгіёну і свабоду Беларусі»

Беларусь можа стаць нармальнай, суверэннай еўрапейскай дзяржавай.

Падчас апошняга пасяджэння Савета міністраў у 2024 годзе Дональд Туск падвёў вынікі мінулага года, указаўшы на выклікі, якія ён прынёс, і анансаваў ключавыя змены ў надыходзячым 2025 годзе. Прынамсі выдзелены польскае старшынства ў Радзе Еўрасаюза, так і мажлівасць уплыву на міжнародныя падзеі. Тыя ж інцыдэнты ў Балтыйскім моры падштурхнулі Польшчу да прапановы ўзмацніць вайсковы кантроль у рэгіёне.

Карэспандэнт «Радыё Рацыя» Вольга Сямашка пагутарыла з сябрам Камітэта Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях арганізацыі дзяржаўнай улады Алегам Дундам пра тое, якія вынікі для Украіны ды Беларусі можа прынесці старшынства Польшчы ў ЕЗ; як найверагодней можа быць вырашана пытанне з Украінай цягам бягучага года; і што азначае згадванне Уладзімірам Зяленскім Беларусі ў сваім навагоднім віншаванні да Украіны.

— Год 2025 раз пачаўся ў Польшчы даволі яскрава, урачыста. Дональд Туск, прэм’ер-міністр, заявіў, што новы год стане прарывам у бяспецы, эканоміцы і пазіцыі Польшчы ў Еўропе дзякуючы старшынству ў Радзе Еўразвязу, а таксама ўмацаванню бяспекі ў Балтыйскім моры і ў НАТА. Як усё гэта выглядае з пункту гледжання Украіны? Што сапраўды можа Польшча зрабіць за гэтыя паўгода?

— Тут варта адзначыць, што асноўным кірункам дзейнасці Польшчы ёсць у першую чаргу бяспека на ўсходнім флангу НАТА і ў Балтыйскім рэгіёне. Польшча разумее выклікі, перад якімі яна стаіць, і пацвярджае гэта сваімі расходамі на абарону — цяпер гэта каля 4% ад валавога ўнутранага прадукту, што значна вышэй за ровень іншых краін. З улікам апошніх прызначэнняў, у тым ліку стварэння пасады еўракамісара па абароне і прызначэння на яе Кубілюса, Польшча фактычна паставіла перад сабой і Еўропай мэту змяніць стаўленне да абароннай палітыкі і да пагрозы з Усходу, якая зыходзіць ад Расеі.

Адпаведна, іх галоўная задача — знайсці фінансаванне і пачаць аднаўленне абараназдольнасці ўсяго Еўрапейскага Звязу. Калі Польшча і яе партнёры правільна адпрацуюць у гэтым кірунку, гэта можа прывесці да суверэннасці ў абароннай палітыцы ЕЗ, які доўгі час спадзяваўся ў першую чаргу на Злучаныя Штаты. Чым больш моцным будзе абарончы патэнцыял Еўрапейскага Звязу, тым меншай будзе пагроза для краін рэгіёну. Гэта таксама створыць больш шанцаў для здабыцця суверэнітэту і свабоды для такіх краін, як Беларусь.

— Калі ўжо мы закранулі Беларусь, я не магу не ўспомніць навагодні зварот Уладзіміра Зяленскага, дзе ён сказаў сакраментальныя словы «Жыве Беларусь». Ці можна гэта звязаць з польскім старшынствам і агульным настроем украінскага прэзідэнта? Што гэта можа значыць для Беларусі?

— Безумоўна, сваім зваротам і згадкай пра тое, што ён спадзяецца, што рана ці позна ўсе змогуць сказаць «Жыве Беларусь», Зяленскі фактычна прызнаў, што на сёння Беларусь не ёсць свабоднай дзяржавай. Гэта акупаваная Расеяй тэрыторыя, якая ў нечым нагадвае Чачню, дзе кіруе Кадыраў. У Беларусі ў такой жа ролі выступае Лукашэнка, як мясцовы феадал. На сёння Беларусь застаецца несвабоднай.

Адпаведна, адным з кірункаў дзейнасці для Польшчы, Украіны і іншых еўрапейскіх дзяржаў ёсць не толькі падтрымка ўкраінскай незалежнасці, але і вызваленне Беларусі ад акупацыі і пераўтварэнне яе ў нармальную, суверэнную еўрапейскую дзяржаву.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2025 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]