Душпастар беларусаў Варшавы адзначае юбiлей.
Вядомаму душпастыру, ксяндзу Вячаславу Барку 6 студзеня споўнiлася 50 год.
У 2020 годзе айцец Вячаслаў стаў на бок праўды i беларускага народа. Ён быў арыштаваны і адсядзеў 10 сутак, але пераслед не спыніўся. Ксёндз вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Сёння айцец Вячаслаў — душпастар беларусаў у парафіі святога Аляксандра ў Варшаве.
Рэдакцыя сайта Charter97 далучаецца да віншаванняў і жадае айцу Вячаславу Божых дабраславеньняў, сілы духу і хутчэйшага вяртання ў вольную Беларусь.