Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Расейская навука вяртаецца ў СССР

04.02.2025 политика
Расейская навука вяртаецца ў СССР

Навукоўцаў абавяжуць атрымліваць дазвол ФСБ на працу з замежнікамі.

Расейскім навукоўцам забароняць супрацоўнічаць з замежнікамі без узгаднення з Федэральнай службай бяспекі (ФСБ). Спіс кірункаў навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці і эксперыментальных распрацовак, дзе будзе дзейнічаць гэтае правіла, зацвердзіць кабмін, вынікае з законапраекта Мінадукнавукі. Дакумент ужо адобрыла ўрадавая камісія, паведамілі дзве крыніцы «Ведомостей».

Дазвол ФСБ спатрэбіцца і для ўзаемадзеяння з расейскімі навуковымі арганізацыямі, заснаванымі замежнікамі. Звесткі аб праектах, якія патрабуюць узгаднення, будуць уносіць у адзіную дзяржаўную сістэму ўліку (ДІС) навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і тэхналагічных работ мірнага прызначэння. Плануецца, што закон, за выключэннем асобных палажэнняў, набудзе моц з 1 верасня 2025 года. Для навуковых арганізацый і ВНУ, якія выконваюць дзяржаўныя заданні за бюджэтныя грошы, новыя правілы пачнуць дзейнічаць з 1 сакавіка 2026 года, для ўсіх астатніх - з 1 верасня 2028 года.

Узгадненне з ФСБ «дазволіць узмацніць кантроль за перадачай вынікаў навуковай дзейнасці за межы Расеі, не парушаючы свабоду навуковай творчасці і не ствараючы перашкоды арганізацыям для навуковай дзейнасці», сцвярджаецца ў тлумачальнай запісцы.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2025 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]