Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аўтэнтычныя калыханкі Падляшша: у Беластоке адбудуцца ўнікальныя майстар-класы

12.02.2025 культура
Аўтэнтычныя калыханкі Падляшша: у Беластоке адбудуцца ўнікальныя майстар-класы

Да 13 лютага Цэнтр беларускай культуры прымае заяўкі ад ахвотных.

15-16 лютага ў Беластоку пройдуць унікальныя майстар-класы па традыцыйных спевах «Песні Беласточчыны», дзе кожны зможа дакрануцца да жывой спадчыны беларускай культуры. Арганізатарам выступіў Цэнтр беларускай культуры. Удзельнікаў чакае знаёмства з больш чым 40 калыханкамі беларускага Падляшша, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Праводзяцца майстар-класы спеву. Асноўная ўвага звяртаецца да музычнай і спеўнай спадчыны беларусаў Беласточчыны. Дзякуючы архіву Сцяпана Копы ёсць магчымасць да гэтай спадчыны дакрануцца, пазнаць яе, даведацца. Я думаю, што для беларусаў з Беларусі, якія знаходзяцца тут, гэта таксама магчымасць пашукаць сувязяў  са сваімі рэгіёнамі, са сваёй радзімай, але таксама праз гэтыя майстар-класы крыху больш даведацца пра беларусаў Беласточчыны», — кажа каардынатар праекта Зміцер Косцін.

Да 13 лютага Цэнтр беларускай культуры прымае заяўкі ад ахвотных прыняць удзел у майстар-класах на адрас: [email protected]. Мaйстар-класы адбудуцца па адрасе вул. Варшаўская, 11, у будынку сядзібы Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства. Пачатак заняткаў 15 і 16 лютага аб 11-й гадзіне.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2025 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]