Аб гэтым яна заявіла ў Мюнхене.
Святлана Ціханоўская прыняла ўдзел у Мюнхенскай канферэнцыі.
Падчас фінальнай прамовы Святлана Ціханоўская падсумавала:
«Якія нашыя інтарэсы? Яны ясныя. Нам патрэбны стабільны і справядлівы свет. Гэта магчыма толькі тады, калі Беларусь стане суверэннай і дэмакратычнай краінай. Для гэтага мы павінны аслабіць уплыў Расіі і яе хватку на нашай тэрыторыі. Мы патрабуем, каб расійскія войскі былі выведзеныя не толькі з Украіны, але і з нашай зямлі.
Беларусь павінна дэмакратызавацца. Пакуль дыктатар непадсправаздачны свайму народу, ён будзе працягваць служыць Пуціну і разменьваць беларускі суверэнітэт на палітычнае выжыванне. Толькі сапраўдны палітычны пераход, праз свабодныя і сумленныя выбары, можа гарантаваць захаванне беларускага суверэнітэту і трываласці міру».
Ціханоўская падкрэсліла: беларусы павінны змагацца за права на самастойнае вызначэнне будучыні – і адзначыла важнасць міжнароднай падтрымкі ў гэтым працэсе. Яна заклікала да актыўнага ўдзелу Захаду ў падтрыманні дэмакратычных пераменаў у Беларусі і забеспячэнні бяспекі ў рэгіёне.