Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

У Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з літоўскім публіцыстам Томасам Венцловом

19.02.2025 культура
У Варшаве адбудзецца творчая сустрэча з літоўскім публіцыстам Томасам Венцловом

24 лютага а 19:00.

У Варшаве 24 лютага адбудзецца творчая сустрэча з літоўскім паэтам, публіцыстам, гісторыкам літаратуры, перакладчыкам, выкладчыкам Ельскага ўніверсітэта (ЗША) Томасам Венцловом.

Тэма сустрэчы: «Тры народы, адно мінулае — ці аб'яднае нас будучыня?»

«Будзем разважаць аб агульнай гісторыі Польшчы, Беларусі, Літвы і будучыні нашых народаў. Мы верым, што гэтая сустрэча стане натхняльнай прасторай для дыялогу аб тым, што нас аб'ядноўвае і куды мы рухаемся.

Запрашаем да сустрэчы з выбітным паэтам, эсэістам і інтэлектуалам», - адзначаюць арганізатары з Беларускай прасторы «Робім разам».

Адрас: pl. Konstytucji, 6.

24 лютага а 19:00 (панядзелак).

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]