Віцебская каардынатарка БХД Таццяна Севярынец атрымала павестку ў суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.
У сераду 30 лістапада ў 16-00 яе будуць судзіць за правядзенне Народнага сходу 8 кастрычніка.
Як паведаміла прэс-службе БХД спадарыня Таццяна, яе запрашаюць "у якасці асобы, якая прыцягваецца да адміністрацыйна адказнасці па арт. 23.34 пункт 1" за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства "Народны сход". Судзіць яе будзе Грабоўская І.У.
- Пратакол складзены 2-чы. У другім пратаколе ніякіх адрозненняў няма акрамя таго, што ў 2-ім згадваецца назва мерапрыемства "Народны сход". Так канкрэтна і прапісана, быццам я з такога па такі час цягам паўгадзіны "арганізавала і правяла несанкцыянаванае масавае мерапрыемстве -- Народны сход", -- распавядае Таццяна Севвярынец. - Яны проста змяшалі розныя законы. Але ж у нашых судздзьяў і праваахоўных органаў закон, што дышла - куды павярнуў, туды і выйшла.