25 лістапада, у пятніцу, а 14.00 гадзіне, каля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у Вільні (Mindaugo g. 13).
25 лістапада, у пятніцу, а 14.00 гадзіне, каля будынка амбасады Рэспублікі Беларусь у Вільні (Mindaugo g. 13), адбудзецца акцыя салідарнасці з Алесем Бяляцкім і ўсімі палітвязнямі Беларусі ды пратэсту супраць злачынных дзеянняў беларускага рэжыму.
24 лістапада залежны ад уладаў Беларусі суд прысудзіў вядомага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, старшыню Праваабарончага цэнтру “Вясна” і Віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, да 4,5 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.
У адсутнасць якіх-небудзь доказаў, што А.Бяляцкі выкарыстоўваў атрыманыя на свае замежныя рахункі грошы для ўласных патрэбаў, і праігнараваўшы важкія аргументы, што сродкі былі патрачаныя на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій беларускім грамадзянам, суддзя Сяргей Бандарэнка цалкам пагадзіўся з пазіцыяй пракурора Ўладзіміра Сайкоўскага.
Беларускае Грамадзянска-палітычнае прадстаўніцтва ў Літве (HUB), Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні і арганізацыя Belarus Watch просяць усіх не заставацца абыякавымі да расправы над вядомым ва ўсім свеце праваабаронцам, які ўсё жыццё паклаў на змаганне за дэмакратыю і чалавечую годнасць, за што зараз і церпіць.