Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Навукоўцы з усяго свету падпісалі петыцыю ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча

16.05.2025 политика
Навукоўцы з усяго свету падпісалі петыцыю ў падтрымку Уладзіміра Мацкевіча

Мацкевіч — адзін з самых вядомых інтэлектуалаў сучаснай Беларусі.

Больш за 250 навукоўцаў з усяго свету падпісалі петыцыю ў падтрымку беларускага філосафа Уладзіміра Мацкевіча, які знаходзіцца за кратамі больш як 3 гады і 9 месяцаў. Як паведамляе «Радыё Рацыя», дакумент адрасаваны міжнародным арганізацыям і інстытуцыям, у тым ліку Еўрапейскай камісіі, Еўрапарламенту, UNESCO, Кангрэсу ЗША, а таксама міністэрствам замежных справаў Літвы і Польшчы.

У звароце напісана, што Мацкевіч — адзін з самых вядомых інтэлектуалаў сучаснай Беларусі, філосаф-рацыяналіст і грамадскі мысляр, які многія гады займаўся асветай, адукацыйнымі праектамі і аналітыкай грамадскіх працэсаў.

У 2021 годзе Мацкевіча затрымалі, а ў 2022-м асудзілі на 5 гадоў зняволення паводле абвінавачанняў, звязаных з «абразай прэзідэнта», «арганізацыяй масавых беспарадкаў» і «стварэннем экстрэмісцкага фармавання». МУС унесла яго ў спіс «экстрэмістаў».

14 траўня Уладзіміру Мацкевічу споўнілася 69 гадоў. Ён адзін з заснавальнікаў «Лятучага ўніверсітэта» — апошняй незалежнай акадэмічнай ініцыятывы ў Беларусі.

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]